Менскі гарадзкі савет дэпутатаў пастанавіў (PDF) надаць тры назвы геаграфічным аб’ектам Менску:
— вуліца Брацкая — так цяпер будзе звацца праектаваная вуліца № 1 у раёне комплексу «Менск-Мір» на тэрыторыі старога аэрапорту;
— праспэкт Міру — вуліца № 10 у раёне «Менск-Міру»;
— парк Пісьменьнікаў — парк у межах вуліцаў Скарыны, Філімонава, Язьмінавай і праспэкту Незалежнасьці, побач з Нацыянальнай бібліятэкай.
Назва парку трансьлітаруецца на расейскую мову паводле артыкула 17 закону «Аб найменьнях геаграфічных аб’ектаў». Гэта выглядае як парк Письменников, проспект Мира, улица Братская. На якой мове будуць шыльды, ці будуць яны на дзьвюх мовах — невядома.
Тымчасам у Менску няма і не плянуецца ні вуліцы Васіля Быкава, ні вуліцы Рыгора Барадуліна, ні вуліцаў, названых у гонар іншых выбітных пісьменьнікаў Беларусі, а вуліца Караткевіча названая ў гонар не беларускага пісьменьніка, а савецкага падпольшчыка.