Пазыцыя Расеі такая: міратворцы ААН на Данбасе могуць быць карыснымі для вырашэньня збройнага канфлікту, але яны павінны прысутнічаць толькі на лініі разьмежаваньня бакоў і «гарантуюць бясьпеку місіі АБСЭ». Уладзімір Пуцін кажа, што ня бачыць у гэтым «нічога кепскага», але міратворцы не павінны знаходзіцца нідзе, акрамя як на лініі разьмежаваньня з самаабвешчанымі «ДНР» і «ЛНР». Мяркуецца, што такі праект рэзалюцыі Расея і вынесе на разгляд Рады Бясьпекі ААН, і Расея можа накласьці вэта на рэзалюцыю пра міратворцаў.
Пазыцыя Ўкраіны іншая: міратворцы ААН маюць быць на ўсёй «акупаванай тэрыторыі Данбасу» да самай расейска-ўкраінскай мяжы (уключна), і на Данбасе яны павінны сачыць за сытуацыяй зь бясьпекай і за дэмілітарызацыяй. Прадстаўніца Ўкраіны на менскіх перамовах Ірына Герашчанка заяўляла, што расейскі варыянт скажае ідэю ўкраінскага кіраваньня міратворцамі, а пастаянны прадстаўнік Расеі ў ААН Уладзімір Ельчанка казаў у камэнтары 112.ua, што ўдзел прадстаўнікоў Расеі (як «аднаго з бакоў канфілкту») у міратворчай місіі мусіць быць выключаны. Падача Ўкраінай «альтэрнатыўнага» варыянту рэзалюцыі пра міратворцаў «ня выключаная».
Паводле Ельчанкі, місія мае фінансавацца зь міратворчага бюджэту ААН і папярэдне ацэньваецца ў 1 млрд даляраў за год.
Прадстаўнікі «ДНР» нібыта «гатовыя абмеркаваць» расейскую прапанову і ня хочуць дапусьціць, каб рашэньні наконт міратворчай місіі прымаліся бязь іх.