Берасьцейскі панк-гурт «Дай дарогу!» паведаміў Свабодзе, што дорыць бясплатны пажыцьцёвы праход на свае канцэрты на дзьве пэрсоны Паўлу Канавальчыку — вазочніку, якога натоўп падняў на руках на фэстывалі «Рок за Баброў». На тым фэстывалі выступалі ў тым ліку і «Дай дарогу!».
Your browser doesn’t support HTML5
«Я ў шоку! Я абавязкова схаджу», — сказаў Свабодзе Канавальчык. Такога падарунку ён не чакаў.
Раней Канавальчык апавядаў Свабодзе, што любіць наведваць канцэрты, хоць, як і ўсе вазочнікі, мае праблемы з рухам па горадзе. Пасьля «Року за Баброў» ён плянаваў наведаць «А-Фэст» у Лошыцкім парку. Канавальчык наведвае ў асноўным бясплатныя канцэрты, бо жыве на 220 рублёў на месяц.
«Дай дарогу!» выступае ад 1998 году, мае восем студыйных альбомаў, сьпявае пераважна па-расейску, мае адну беларускамоўную песьню. Экспэрты называюць «Дай дарогу!» самым папулярным панк-гуртом Беларусі.