Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускіх баброў пусьцілі на каўбасу — каб паказаць, што так можна


У Беларусі неназваная невялікая прыватная кампанія выпусьціла першую невялікую партыю каўбасы з бабра, перадае БЕЛТА.

Паводле слоў начальніка аддзелу паляўнічай гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Сяргея Шастакова, гэта зроблена, каб «паказаць, што гэта можна рабіць, што такі прадукт можна вырабляць». Дэгустацыя каўбасы пройдзе 27–30 красавіка ў Палацы спорту на выставе «Паляваньне і рыбалоўства».

Для прэзэнтацыі зроблена «некалькі кіляграмаў» сыравяленай каўбасы з бабра, прадстаўлена будзе тры віды: з дабаўкай мяса аленя, дзікай качкі і курыцы.

Бабры некалі былі ў беларускай Чырвонай кнізе, але іх выключылі адтуль у 2009 годзе, бо іх колькасьць нават перавысіла аптымальную. Паводле афіцыйнай статыстыкі, на 2015 год у Беларусі налічвалася 58,3 тысячы баброў.

«Неяк было, што іх вельмі шмат стала, колькасьць перавышала дапушчальную норму ў тры разы, — казаў Свабодзе начальнік упраўленьня апэратыўнага рэагаваньня Дзяржаўнай інспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету Віктар Ждановіч. — Праблема раней была, але не магу сказаць, каб цяпер яна была ўсеагульная».

У 2013 годзе ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці бабёр двойчы ўкусіў за нагу 60-гадовага рыбака, той памёр ад страты крыві. Пра выпадак тады пісалі ва ўсім сьвеце, ад брытанскага Daily Telegraph да амэрыканскага Time. Ждановіч пераконваў Свабоду, што на чалавека «бабёр сам ня кінецца, толькі калі чалавек яго пакрыўдзіць» — маўляў, нават заяц так зробіць.

Тым часам у Беларусі амаль вынішчылі дзікоў: мінус 100 тысяч за тры гады, каб прадухіліць распаўсюд афрыканскай чумы сьвіней. Гэтую хваробу рэгулярна выяўляюць у суседніх краінах, а ў Беларусі кажуць пра «нейкую інфэкцыю».

Ваўкі супраць людзей. Хто вінаваты: паляўнічае заканадаўства ці расейскія сьвінакомплексы?

Колькі зуброў у Беларусі?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG