Каго судяць за Плошчу: абвінавачаныя і асуджаныя ў крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19.12.10 вачыма сяброў, калегаў, сваякоў.
Разгадка Халіп І.У.
Чаму прыгожая, харызматычная, на дзіва таленавітая прафэсійная журналістка, якая мае рэдкую якасьць дасьледчыка, апынулася спачатку за кратамі ў турме менскага КДБ, а потым пад хатнім арыштам?
Таму што яна – прыгожая, харызматычная, надзвычай таленавітая, якая мае рэдкую якасьць журналіста-дасьледчыка...
Бяда, не віна яе, у тым, што з выбітнымі генамі Люцыі Юр'еўны і Ўладзімера Трафімавіча нарадзілася яна ў краіне, якая, на жаль, прамінула эпоху адраджэньня, і пасьля Вялікай перамогі хутка прыступіла да брэжнеўшчыны.
Халіп існавала і існуе і гэтым сутыкненьні: паміж маштабам бясстрашнай таленавітай асобы і традыцыяналісцкай дзяржавай, якая ня церпіць адхіленьняў ад уладнага курсу.
Яе канфлікт, я мяркую, нават не палітычны, а канфлікт эпох – чалавека адраджэньня і працягу эпохі кнігі «Адраджэньне» (Л.І. Брэжнеў, Палітвыдат, 1981 г.)
Але трэба памятаць, што гэта канфлікт паміж часам, які адступае, і часам, які непазьбежна надыходзіць.
З надыходзячым цябе, Ір.
...А ў несвабодзе ёсьць плюс: у сына нарэшце зьявілася магчымасьць нагледзіцца на маму, нягледзячы на яе ненагляднасьць. Разам тату чакаць хутчэй.
Дзьмітры Муратаў, галоўны рэдактар «Новой газеты»
Усе партрэты на фоне кратаў