Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Халіп, Севярынца і Марцалева будуць судзіць ў Заводзкім судзе


Суд Заводзкага раёну.
Суд Заводзкага раёну.
У Заводзкі раённы суд Менску з гарадзкога суду перададзеныя справы жонкі Андрэя Саньнікава Ірыны Халіп, сузаснавальніка БХД Паўла Севярынца і кіраўніка штабу Міколы Статкевіча Сяргея Марцалева. «Калі пачнецца працэс і прозьвішча судзьдзі паведамяць не раней за панядзелак 18 красавіка», — сказалі сваякі Ірыны Халіп.

Ірыну Халіп, Паўла Севярынца і Сяргея Марцалева вінавацяць у арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо ва ўдзеле і іх. Абвінавачаным пагражае да 3 гадоў зьняволеньня. Ірына Халіп болей за два месяцы ўтрымліваецца пад хатнім арыштам, Павал Севярынец і Сяргей Марцалеў з 19 сьнежня ў СІЗА КДБ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG