Пра гэта заявіла камісар зьнешніх сувязяў і эўрапейскай палітыкі суседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр.
Эўразьвяз задаволены датэрміновым вызваленьнем трох беларускіх палітвязьняў. “Мы спадзяёмся, што гэтак жа хутка будуць вызваленыя іншыя палітзьняволеныя”, – дадала эўракамісар.
У распаўсюджаным сёньня прэсавым рэлізе вітаецца правядзеньне тэхнічнай сустрэчы эўрапейскіх і беларускіх экспэртаў у галіне энэргіі і транспартнай сытуацыі 28-30 студзеня ў Менску, а таксама нарадзе беларускіх ды эўрапейскіх экспэртаў-эколягаў 7 лютага ў Брусэлі.
супрацоўніцтва дазволіла б нам істотна павялічыць дапамогу для Беларусі
У лістападзе 2006 апублікаваны дакумэнт “Што Эўразьвяз мог бы даць Беларусі”, у якім выкладаюцца перавагі, якія магла б мець краіна ў выніку ўступленьня на шлях дэмакратызацыі.
Цяпер дапамога ЭЗ сканцэнтраваная на падтрымцы абмежаваных галінаў: сацыяльнай сфэры і грамадзянскага супольніцтва. У якасьці прыярытэтных напрамкаў для дапамогі Беларусі Эўракамісія бачыць таксама вышэйшую адукацыю і незалежныя мэдыі.