“Малады фронт” стаў міжнароднай арганізацыяй

Малады фронт зарэгістраваны ў Чэхіі як міжнародная моладзевая арганізацыя.

Паводле статутных дакумэнтаў, зьвяз мае права мець філіі, а таксама дзейнічаць ва ўсіх краінах Эўропы, у тым ліку ў Беларусі й Украіне. Пра гэта паведамляе сайт mfront.net.

“Маладафронтаўцы выказваюць сваю шчырую ўдзячнасьць і надзею на далейшае супрацоўніцтва актывістам чэскага грамадзкага аб’яднаньня “Свабодная Беларусь”, якія дапамаглі зарэгістравацца нашае арганізацыі, а таксама аб'яднаньне якіх зьяўляюцца адным з самых актыўных ў Заходняе Эўропе, якое змагаецца за Свабоду Беларусі”, - гаворыцца ў паведамленьні прэсавай службы МФ.