Пагадненьне аб выдзяленьні Беларусі стабілізацыйнага крэдыту на 1,5 мільярда даляраў маюць падпісаць да канца сьнежня, паведаміў Інтэрфакс са спасылкай на Мінфін Беларусі.
Канкрэтная дата пакуль ня вызначаная. У Мінфіне Беларусі не выключаюць, што ўся сума крэдыту паступіць у краіну адзіным плацяжом яшчэ сёлета.
Тэрмін крэдыту – 15 гадоў, з адтэрмінаваньнем пагашэньня на 5 гадоў, стаўка – LIBOR+0,75%.
З просьбай аб стабілізацыйным крэдыце ў сувязі з падвышэньнем цэнаў на газ Беларусь зьвярнулася да расейскага кіраўніцтва год таму.