Агляд сеціва
На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць несанкцыяваны мітынг індывідуальных прадпрымальнікаў на Кастрычніцкай плошчы ў Менску, на якім выступіў прадстаўнік Менгарвыканкаму Аляксандар Каліноўскі. Прадпрымальнікі пратэстуюць супраць забароны наймаць на працу ўсіх, апроч блізкіх сваякоў. Камэнтары:
“А на чыноўніка таксама склалі пратакол (за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу), і далі дубінкай па нырках?”;
“Чаму ІП ня можа наймаць апроч сваякоў? Бо ж людзі пазбаўляюцца працы!”;
“Чыноўнік фактычна прызнаў, што ўказ скіраваны на ліквідацыю індывідуальных прадпрымальнікаў. Мярзотна”.
Намесьнік старшыні Парты БНФ Алесь Міхалевіч піша ў сваім дзёньніку пра нядаўнія выбары старшыні арганізацыі, калі Міхалевіч набраў крыху менш галасоў за нядаўняга старшыню Вінцука Вячорку, але ўрэшце была абраная кампрамісная асоба на кіраўніцтва партыяй – Лявон Баршчэўскі (цытую):“Кампраміс быў дзіўны – з маёй каманды ў намесьнікі ня быў прапанаваны ніхто”. Камэнтары:
“Спадзяюся, Вы будзеце тым шчупаком, які замінае карасям спаць”;
“Выйгрыш у абраньні Баршчэўскага для цябе чыста ў галіне PR -- зваліў Вінцука, і прымусіў з табой лічыцца не на жарт. У пляне партыйным рэфармацыі не будзе і БНФ працягне дзервянець”.
На сайце «Наша Ніва» абмяркоўваюць вылучэньне ў кандыдаты на пасаду прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева, чыю кандыдатуру падтрымаў дзейны прэзыдэнт РФ Уладзімер Пуцін. Камэнтары:
«Дык з якой мэтай едзе Пуцін у Менск? Нейкую вельмі хітрую махінацыю зьбіраюцца разыграць. Трэба быць падрыхтаваным да ўсяго»;
«Няма нiякай розьнiцы хто там да ўлады прыйдзе. Лукашэнку ўжо нішто не выратуе».
Сёньня зьявіўся інтэрнэт-сінгал гурту “Крамбамбуля”. Песьня завецца «Dolce Vita», і прадстаўленая ў чатырох вэрсіях: рок, поп, рэп і падоўжаная поп-вэрсія.
Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГІ”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.