Блогер Арцём Агафонаў адгукаецца ў сваім дзёньніку на вынікі выбараў у расейскі парлямэнт – Дзяржаўную думу:
“Сёньня я шчасьлівы, што жыву ў Беларусі – гэтай спакойнай эўрапейскай краіне, якой кіруе дабрадушны аграрнік Лукашэнка, а не крывавы маньяк. Дзе мітынгі не расстрэльваюць, а апошнія пару месяцаў нават не разганяюць. Усё пазнаецца ў параўнаньні. Расея сёньня – гэта Беларусь учора. І калі беларускі правадыр пад пагрозай фінансавага краху паціху пачаў вяртаць краіну да нармальнага жыцьця, дык у Расеі нафтавых даляраў хопіць надоўга”. Камэнтар:
“Аднак эканамічнай свабоды грамадзянаў у Расеі значна болей. І грошай у іх хопіць купіць Лукашэнку танным газам пры жаданьні”.
На сайце “Наша Ніва” абмяркоўваюць пройгрыш вэнэсуэльскага прэзыдэнта Уга Чавэса на рэфэрэндуме. Грамадзяне Вэнэсуэлы адказвалі на прапанову Уга Чавэса пашырыць ягоныя канстытуцыйныя паўнамоцтвы. Розьніца між галасамі “за” і “супраць” аказалася меншай за 1 працэнт. Тым ня менш Уга Чавэс пагадзіўся з вынікамі. Камэнтары:
“Да 2014 году яшчэ зладзіць рэфэрэндум. Лукашэнка яго навучыць”;
“Наступны раз хай тэлефануе Ярмошынай. Будзе яму 99% яўка і 99% вынік!”
На форумах парталу Tut.by абмяркоўваюць заяву старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукалы, які паведаміў, што не падтрымлівае штогадовых амністыяў асуджаных. Камэнтары:
“Прасьцей, як у Кітаі: за 50% злачынстваў – расстрэл”;
“Усё перакулена з ног на галаву. Даруюць злачынцам і перасьледуюць тых, хто дбае пра выкананьне Канстытуцыі, хто выступае супраць фальшаваньня выбараў, узурпацыі ўлады”;
“Аўтарытэт ўлады даўно страчаны. А амністыя – дадатковы спосаб эканоміі бюджэту”.
“Пачалося?” – пад такім загалоўкам публікуецца інфармацыя на музычным партале “Тузін гітоў” пра тое, што Зьмітра Вайцюшкевіча запрасілі да ўдзелу ў навагоднім праекце тэлеканалу ОНТ, гурт “Палац” трапіў у лік 15-ці прэтэндэнтаў на адборачны тур да “Эўравізіі-2008”, а разам з тым “Neuro Dubel” з “Палацам” рыхтуюцца да вялікага канцэрту ў сакавіку, які пройдзе ў Палацы Рэспублікі. Яшчэ нядаўна названыя музыканты былі ў негалосным чорным сьпісе ўладаў за ўдзел у 2004 годзе ў канцэрце супраць кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі.
* * * Дасылайце свае ідэі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце смс-паведамленьні на нумар 391-22-24.