Лябедзька заклікаў ніколі не гандляваць сваім гонарам і годнасьцю

Анатоль Лябедзька

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 9 красавіка выступіў у Менску на першым форуме лібэральнай моладзі краін палітыкі Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства».

Палітык заклікаў удзельнікаў форуму ніколі не гандляваць сваім гонарам і ўласнай годнасьцю.

«Вы ў асноўным маладыя людзі, і ў вас ужо пачаў назапашвацца доўг. У „амэрыканцы“ СІЗА КДБ, у „каменным мяшку “, дзе ты знаходзішся 22 гадзіны ў суткі, ты пачынаеш разумець, які ты вялікі даўжнік перад сваімі бацькамі, роднымі і блізкімі людзьмі. Маё першае пажаданьне, каб у вас ніколі не было доўгу перад гэтымі людзьмі Другое пажаданьне — каб вы ніколі не гандлявалі сваім гонарам, самапавагай і ўласнай годнасьцю», — заявіў Лябедзька.

Удзельнікі форуму сустрэлі незаплянаваны выступ Лябедзькі аплядысмэнтамі стоячы.

Першы форум лібэральнай моладзі краін палітыкі ЭЗ «Усходняе партнэрства» праходзіць у Менску 8-10 красавіка, паведамляе БелаПАН.