Сёньня стане вядома: ці выпусьцяць з ізалятару ў Горадні журналіста Андрэя Пачобута, ці працягнуць яму тэрмін арышту.
Паводле адваката Аляксандра Бірылава, да першай часткі артыкула 368 (абраза прэзыдэнта РБ) супраць журналіста вылучаны яшчэ адзін артыкул — 367, частка першая — пра паклёп на прэзыдэнта. Абвінавачаньне было прад’яўлена толькі па першым зь іх (спачатку журналіст быў падазраваным), але ў рамках усёй справы Андрэй Пачобут зьяўляецца цяпер абвінавачаным, зазначыў адвакат.
Адносна таго, ці зьменяць журналісту сёньня меру стрыманьня, Аляксандар Бірылаў патлумачыў, што гэта можа стаць вядома, найверагодней, пры канцы дня. Калі гэта здарыцца, адваката павінны будуць выклікаць у ізалятар часовага ўтрыманьня, дзе знаходзіцца арыштаваны, і паведаміць пра рашэньне. Андрэй Пачобут быў затрыманы ўвечары 6 красавіка, да яго ўжылі меру стрыманьня — арышт, мінімальны тэрмін якога ў такіх выпадках — тры дні.
Жонка журналіста Аксана Пачобут хоча сёньня завезьці мужу ў ізалятар перадачу. Паехаць туды ўвечары з спадзяваньнем, што яго выпусьцяць, яна ня можа — няма на каго пакінуць дзяцей, кажа Аксана Пачобут.
Крымінальная справа супраць журналіста польскай «Газэты Выборчай» гарадзенца Андрэя Пачобута была распачата 28 сакавіка. Справу ўзбудзіў пракурор вобласьці Віктар Марозаў на падставе васьмі артыкулаў у «Газэце Выборчай» і па адным на «Беларускім партызане» і ў прыватным блогу журналіста. У чым журналіст канкрэтна абразіў прэзыдэнта, у пракуратуры не раскрылі, у пастанове проста пералічаныя загалоўкі публікацый.
Справа была распачата пасьля праверкі публікацый Андрэя Пачобута, зробленых у КДБ. Супрацоўнікі гэтай установы апісалі маёмасьць сям’і журналіста і канфіскавалі кампутар, якім ён карыстаўся для працы.