На памежным пераходзе «Брузгі — Кузьніца Беластоцкая», што паблізу Горадні, аўтамабілі, якія ўвозяць на продаж у Беларусь, стаяць у чарзе па 4–5 гадзін. Людзі кажуць, што гэта вялікі прагрэс у параўнаньні з тым, як раней трэба было стаяць суткі ці нават двое.
У аўторак Дзяржаўны мытны камітэт паведаміў, што на памежныя пераходы накіраваныя дадатковыя кантралёры. У Брузгах пераконваюся, што тутэйшая сытуацыя зьнешне зьмянілася мала: машыны, чэргі, людзі, і ўсё гэта — у няспынным руху.
Спадары стаяць побач зь ляфэтам і абмяркоўваюць, як лепей даяжджаць у гарады Нямеччыны і Галяндыі. Як вынікае, яны едуць па ўжываныя аўта. Пытаюся ў спадара: куды ён едзе і як надоўга?
Спадар: «У сярэднім недзе тыдзень прабуду».
Карэспандэнт: «А ў якую краіну едзеце?»
Спадар: «А мне бяз розьніцы, я сам машыны не шукаю, мне даюць адрасы, я толькі заяжджаю, забіраю і прыцягваю сюды. А зараз еду ў Нямеччыну».
Пытаюся ў астатніх: у якія краіны яны едуць?
Спадар: «Хто ў Нямеччыну, хто ў Польшчу, а хто ў Бэльгію…».
Карэспандэнт: «А машын зараз болей цягнуць ці меней?»
Спадар: «Ой, нашмат болей. Вы паглядзіце, у нас каля ДАІ трэба тры дні стаяць, каб зарэгістраваць машыну».
Карэспандэнт: «А цэны ці зьмяніліся на аўта?»
Спадар: «Гэта залежыць — калі і як. Надта вялікая канкурэнцыя сярод тых, хто прыганяе машыны, таму ня надта яны і падвышаюцца».
Спадары дадаюць, што кожны дзень на пераходзе ў Кузьніцы на перагон аўта стаіць прынамсі 50–60 легкавікоў з Заходняй Эўропы. Пытаюся: колькі ім яшчэ стаяць у чарзе?
Спадар: «Каб цалкам пераехаць і беларускую, і польскую мяжу, зойме гадзіны чатыры».
Другі спадар: «Але гэта толькі таму, што зараз невялікія чэргі. А калі машын будзе аж туды да скрыжаваньня, то гадзін восем прастаіш».
У адным аўта дзьве спадарыні. Пытаюся ў іх — па што яны едуць за мяжу? Адна ўсьміхаецца і адказвае, што па ўсё адразу, а другая, паважнейшая, дадае:
«Ну вось паглядзіце, я звычайная рабочая, атрымліваю 500 тысяч, а ў газэтах чытаю, што ў Менску людзі мінімальна зарабляюць па паўтара мільёна. А дзе ў нас такое? Я еду туды, купляю там гуркі, памідоры, капусту, бульбу, цыбулю, мяса, памаранчы па дзьве тысячы за кіляграм, яблыкі па тры тысячы».
Яе сяброўка дадае: «Сыр там каштуе 12–13 тысяч, а ў нас ужо даўно 17, мяса бяз косткі — 10–12 тысяч, памідоры — 4 тысячы, гуркі — па дзьве тысячы, а ў нас па восем».
Да нашае размовы далучаюцца спадары, бяз жартаў кажуць, што за той мільён, які яны могуць зарабіць у Беларусі, даўно б, як той казаў, працягнулі ногі.
Першы спадар: «А што гэты мільён, заплаціў за кватэру — і…».
Другі спадар: «У мяне 502 тысячы крэдыт штомесяц, дадаць 160 тысяч за камунальныя — атрымліваецца 660 тысяч. І застаецца 340, каб карміць сям’ю — як на іх пражыць? Гэта ж толькі сто даляраў».

Гарадзенец, спадар Анатоль, едзе па ўжываныя аўта ў Нямеччыну. На ляфэце ён прыцягне адразу дзьве іншамаркі.