Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: нас вельмі моцна падкасіў ажыятаж з аўтамабілямі


Ажыятаж на валютным рынку пройдзе пасьля падвышэньня мыта на аўтамабілі, якое адбудзецца 1 ліпеня.

Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падчас рабочай паездкі на Берасьцейшчыну, перадае Інтэрфакс.

"Вядома, нас вельмі моцна падкасіў ажыятаж з аўтамабілямі. Мы паглядзелі, там больш за мільярд даляраў. Былі нават прапановы ўвесьці цяпер гэтае мыта, не чакаючы, каб пагасіць гэты ажыятаж. Але гэта ўдар па людзях, навошта ж ужо сваіх людзей ціснуць. Вытрымаем мы гэта, няхай людзі купяць сабе машыну, якую хочуць, заменяць, калі трэба. Ня можам жа мы чалавека задушыць з-за гэтай валюты", — адзначыў Лукашэнка.

Што да грамадзянаў, якія прывозяць машыны з-за мяжы, каб потым іх перапрадаць, Лукашэнка сказаў:

"Гэта бізнэс. Ня можам жа мы чалавека задушыць з-за гэтай валюты. Валюта ёсьць — ідзі купляй, прадавай. Няма валюты — з засекаў мы больш браць ня будзем. Золатавалютныя рэзэрвы — гэта сьвятое, мы павінны іх папаўняць".

Паводле Лукашэнкі, зь цягам часу ўсё стабілізуецца, "і яшчэ будуць прасіць беларускія рублі ".

"Хочуць людзі купіць — ну што зробіш? Таму я Нацыянальнаму банку сказаў і ўраду, што ні ў якім разе наступаць на людзей нельга. Няхай людзі рэалізуюць свае жаданьні. Начальнікі езьдзяць на машынах, можа, ім і ня трэба, а чалавеку трэба.

Трэба спакойна ставіцца. Так, быў нейкі ажыятаж. Зараз ён значна меншы, пайшоў на спад. Усе пройдзе, але людзі не прад'явяць нам прэтэнзій, што мы закрылі ім магчымасьць купіць тое, што яны хочуць", — адзначыў кіраўнік краіны.

"Галоўнае - гэта прадаць больш, чым прывезьці з-за мяжы. Хопіць жыць за кошт некага".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG