1 красавіка “Някляеў паедзе ў КДБ і пачне азнаямленьне. Як доўга мой падабаронны будзе чытаць справу, невядома, крайні тэрмін азнаямленьня – 1 месяц", – паведаміў адвакат Някляева Ўладзімер Бурштынаў.
У той жа час жонка палітыка Вольга Някляева заявіла "Інтэрфаксу", што 1 красавіка азнаямленьне са справай можа і не пачацца. "Вы ж ведаеце, што ў нас дома кругласутачна знаходзяцца супрацоўнікі праваахоўчых органаў, таму мы павінны каардынаваць свае дзеяньні – не пакідаць кватэры без нагляду. Сёньня ў мяне зьявіліся тэрміновыя справы, так што, можа, выезд у КДБ прыйдзецца адкласьці", – заявіла Вольга Някляева.
Былога кандыдата ў прэзыдэнты, кіраўніка кампаніі “Гавары праўду” Ўладзімера Някляева вінаваняць у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.
Паводле Крымінальнага кодэксу РБ Някляеву пагражае альбо штраф, альбо 6 месяцаў арышту, альбо да трох гадоў зьняволеньня.