Партыя БНФ накіравала пазоў у Менскі гаспадарчы суд з просьбаю адмяніць рашэньне ЖРЭА Савецкага раёну аб адмове ў падаўжэньні дагавору арэнды офісу – пра гэта БелаПАН паведаміў адказны сакратар управы Партыі БНФ праваабаронца Уладзімер Лабковіч.
Ён нагадаў, што 17 лютага партыя атрымала чарговы ліст ад ЖРЭА Савецкага раёну Менску з папярэджаньнем, што 31 сакавіка завяршаецца тэрмін арэнды памяшканьня на праспэкце Машэрава, 8, і новы дагавор падпісаны ня будзе. Прычынаю такога рашэньня ў лісьце названа неналежнае выкананьне ўмоваў арэнды і няўчасная выплата арэнднай платы.
Лабковіч паведаміў, што ўвечары 28 сакавіка ён выплаціў дзяржаўную пошліну і накіраваў заяву ў Менскі гаспадарчы суд з патрабаваньнем адмяніць памянёнае рашэньне. Паводле Лабковіча, дамова аб арэндзе памяшканьня выконваецца і завінавачанасьцяў па аплаце няма.
“Нежаданьне ЖРЭА Савецкага раёну падаўжаць з намі дагавор арэнды, мы лічым, зьяўляецца палітычна матываваным. Яно выглядае надуманым і незаконным”, – сказаў праваабаронца.
Аналягічная пазоўная заява 29 сакавіка будзе пададзеная ад Менскай абласной і Менскай гарадзкой арганізацыяў Партыі БНФ.
31 сакавіка кіраўнікі Партыі БНФ маюць намер правесьці спэцыяльную прэс-канфэрэнцыю аб сытуацыі з арэндаю офісу, а 1 красавіка – брыфінг лідэра партыі Аляксея Янукевіча для прадстаўнікоў дыпляматычных місіяў у Беларусі.