Ужо сёньня: дзень памяці Рыгора Барадуліна і Георгія Штыхава

Рыгор Барадулін. Фота Сяргея Шапрана

Падзеі 2 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Гэты дзень у гісторыі

1942 — нацысты расстралялі ў менскім гета больш за 1500 габрэяў. У памяць пра гэта на месцы расстрэлу зроблены мэмарыял ахвярам генацыду, вядомы як «Яма».

Мэмарыял «Яма» ахвярам нацысцкага генацыду, Менск

1994 — Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прагаласаваў за прэзыдэнцкую форму кіраваньня краінай. Парлямэнцкая апазыцыя БНФ байкатавала галасаваньне, заявіўшы, што ўвядзеньне прэзыдэнцтва прывядзе да дыктатуры.

2001 — заснаваны фонд памяці вядомага беларускага гісторыка, пісьменьніка Міколы Ермаловіча.

У гэты дзень нарадзіліся

1562Крыштап Мікалай Дарагастайскі, дзяржаўны дзяяч ВКЛ, доктар мэдыцыны.

1879Міхал Кроль, беларускі нэўрапатоляг.

1896 Станіслаў Глякоўскі, каталіцкі сьвятар, выкладчык Віленскай беларускай гімназіі, выдавец. Пад нямецкай акупацыяй арыштаваны нацыстамі ў Менску, зьнік бясьсьледна.

1905Ільля Некрашэвіч, беларускі фізык, адзін з заснавальнікаў навуковай тэорыі фізыкі плязмы.

1918 Алесь Бачыла, паэт і пісьменьнік, аўтар лібрэта опэр і тэкстаў песень («Радзіма мая дарагая»).

Алесь Бачыла. Магіла на Ўсходніх могілках. Здымак для праекту «Беларускі нацыянальны нэкропаль»

1931Міхаіл Гарбачоў, генэральны сакратар ЦК КПСС, першы і апошні прэзыдэнт СССР, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.

Міхаіл Гарбачоў

У памяці

1939 Оскар Мілаш, францускі паэт, які нарадзіўся ў беларускім мястэчку Чарэя, сваяк і настаўнік ляўрэата Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Чэслава Мілаша.

1977 Цімафей Хведашчэня, вайсковы дзяяч, атаман «Зялёнага дубу».

1997 Дж. Карсан Марк, амэрыканскі навуковец, адзін з распрацоўнікаў вадароднай бомбы.

2011Валеры Рубінчык, савецкі, беларускі і расейскі кінарэжысэр.

Валеры Рубінчык


2011Тадзіяна Кляшторная, дзіцячая пісьменьніца, старэйшая дачка Тодара Кляшторнага.

2013 Мікола Арочка, беларускі паэт і літаратуразнаўца.

Мікола Арочка

2014 Рыгор Барадулін, народны паэт Беларусі, эсэіст, перакладнік.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Споўнілася 90 гадоў з дня нараджэньня Рыгора Барадуліна. 10 фактаў пра народнага паэта

2018 Георгі Штыхаў, археоляг, гісторык.

Георгі Штыхаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гісторыя на Свабодзе». Як і калі нарадзіўся беларускі этнас: пры чым тут балты, вужы і камяні