Ужо сёньня: 29 гадоў таму пачаў працу апошні дэмакратычна выбраны парлямэнт Беларусі

Стэнаграма апошняга паседжаньня Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, 22 лістапада 1996

Падзеі 9 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дата дня

9 студзеня 1996 году распачаў працу Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня. Ён быў выбраны ў 1995 годзе і лічыцца апошнім дэмакратычным парлямэнтам Беларусі. Паўнамоцтвы Вярхоўнага Савету былі спыненыя 27 лістапада 1996 году пасьля таго, як кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў адпаведны закон.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дзевяноста шосты». Дэпутаты рыхтуюць Лукашэнку імпічмэнт, Лукашэнка рыхтуе пераварот

Дзень у гісторыі

1518 — у Празе Францішак Скарына выдаў Найвышэйшую песьню Салямонаву.

1897 — першы перапіс насельніцтва ў Беларусі (пад Расейскай імпэрыяй).

1921 — бальшавікі расстралялі Паўла Чайку, які ўцёк да іх са Слуцкага вызвольнага войска.

1951 ― Афіцыйна адкрыты будынак штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.

Штаб-кватэра ААН у Нью-Ёрку

1993 — будынак менскага Архікатэдральнага касьцёла Найсьвяцейшага Імя Найсьвяцейшай Дзевы Марыі вернуты каталікам Менску.

Калядная імша арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў архікатэдральным касьцёле Найсьвяцейшага Імя Найсьвяцейшай Дзевы Марыі, 24 сьнежня 2020

У гэты дзень нарадзіліся

1801 — Восіп Кавалеўскі, філёляг і гісторык, удзельнік Таварыства філяматаў і філярэтаў, высланы ў Сыбір.

1886 — у Ракаве нарадзілася Іда Разэнталь, вынаходніца бюстгальтару.

1890 ― Карэл Чапэк, чэскі пісьменьнік.

1908 — Сымона дэ Бавуар, француская пісьменьніца, філязафіня, ідэалягіня фэмінісцкага руху.

1919 — Олеў Йыгі, эстонскі перакладнік беларускай літаратуры.

1953 ― Уладзімер Солтан, беларускі кампазытар. Яго найбольш значнае творчае дасягненьне — опэра «Дзікае паляваньне караля Стаха» (1988), самая папулярная беларуская опэра у рэпэртуары Тэатра опэры і балета Беларусі.

У памяці

1921 ― Павал Чайка, беларускі вайсковец, удзельнік Слуцкага збройнага чыну.

1966 — Ігар Хадановіч, беларускі пісьменьнік (забіты).

2009 — Аркадзь Жураўскі, беларускі мовазнаўца.

2010 — Юзаф Булька, ксёндз, пробашч касьцёла ў Мосары, змагар з алькагалізмам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ачышчэньне Мосарам. Якія таямніцы пахаваў ксёндз Булька ў «беларускім Вэрсалі»