Стаў вядомы расклад Цэнтралізаванага тэставаньня ў Беларусі ў 2025 годзе

Блянк Цэнтралізаванага тэставаньня ў Беларусі

Міністэрства адукацыі Беларусі зацьвердзіла графік, паводле якога абітурыенты будуць здаваць цэнтралізаванае тэставаньне ў 2025 годзе. Пра гэта паведамляе Нацыянальны прававы партал.

Тэсты пройдуць з 26 траўня па 5 чэрвеня. Даты, калі абітурыентам трэба будзе здаваць ЦТ:

  • беларуская і расейская мовы — 29 траўня;
  • гісторыя Беларусі, грамадазнаўства, хімія і фізыка — 26 траўня або 5 чэрвеня;
  • матэматыка, біялёгія, усясьветная гісторыя, геаграфія, гісторыя Беларусі ў кантэксьце ўсясьветнай гісторыі, а таксама замежная мова — 26 траўня або 2 чэрвеня.

Ведамства таксама вызначыла рэзэрвовыя дні для правядзеньня ЦТ, калі абітурыент прапусьціў тэставаньне па паважнай прычыне:

  • 19 чэрвеня тэст па ўсіх прадметах;
  • 23 чэрвеня — другая дата для здачы іспыту па беларускай і расейскай мовах,
  • 21 чэрвеня — па астатніх прадметах, якія ўваходзяць у сьпіс навучальных прадметаў для правядзеньня ЦТ.

Ва ўсе дні ЦТ будзе пачынацца аб 11-й гадзіне.

Сэртыфікаты ЦТ пачнуць выдаваць з 1 ліпеня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стартуе рэпэтыцыйнае тэставаньне. Колькі трэба заплаціць, каб праверыць свае веды ў адным прадмеце
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прыпыніла працу найбуйнейшая школа замежных моваў на Берасьцейшчыне