Ягоныя словы цытуе нямецкае выданьне Bild.
Кубілюс спаслаўся на дадзеныя спэцслужбаў, паводле якіх Расея будзе гатовая напасьці на краіны ЭЗ у 2030 годзе: «Экспэрты кажуць, што Расея зараз вырабляе больш танкаў, чым выкарыстоўвае на лініі фронту. Незьлічоная колькасьць танкаў назапашваецца, і я, натуральна, задаю сабе пытаньне: чаму Расея гэта робіць? Што задумаў Пуцін? Мы можам толькі меркаваць».
У любым выпадку важна быць гатовымі да «надзвычайнай сытуацыі, пра магчымасьць якой папярэджваюць спэцслужбы», дадаў Кубілюс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за мільён чалавек загінулі ці параненыя ў выніку вайны ва Ўкраіне, — генсакратар NATO12 сьнежня генэральны сакратар NATO Марк Рутэ заклікаў падрыхтавацца да магчымай вайны з Расеяй у сярэднетэрміновай пэрспэктыве. Палітык падкрэсьліў, што цяпер «непасрэднай ваеннай пагрозы» з боку Расеі няма, аднак Масква, на ягоную думку, актыўна рыхтуецца да «доўгатэрміновай канфрантацыі з Украінай і з краінамі NATO».
«Мы не гатовыя да таго, што нас чакае праз чатыры-пяць гадоў, — адзначыў ён. — Сытуацыя ва Ўкраіне сёньня можа паўтарыцца і ў нас».
Генсакратар NATO заклікаў саюзьнікаў «пачаць мысьліць у катэгорыях ваеннага часу» і перайсьці на «турбарэжым» у ваенных выдатках.
«Калі ўсе мы ня выдаткуем больш зараз, каб прадухіліць вайну, мы заплацім значна большую цану пазьней, каб ваяваць. Не мільярды, а трыльёны эўра. Гэта калі мы выйдзем пераможцамі, калі мы наогул пераможам», — заявіў Рутэ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спэцслужбы Нямеччыны папярэджваюць пра ваенную пагрозу з боку РасеіУвосень сёлета прэзыдэнт нямецкага Фэдэральнага ведамства выведкі і контравыведкі (BND) Бруна Каль выступіў з папярэджаньнем пра наяўнасьць канкрэтнай ваеннай пагрозы з боку Расеі.
«Не пазьней за канец гэтага дзесяцігодзьдзя расейскія ўзброеныя сілы павінны быць у стане ўчыніць прамы напад на NATO», — заявіў Каль 14 кастрычніка на адкрытых слуханьнях у кантрольным камітэце Бундэстагу з удзелам кіраўнікоў спэцслужбаў.