Пра зьняволенага Сяргея Ціхахоўскага нічога не вядома ўжо 640 дзён, пра гэта ў сваім звароце 10 сьнежня, у Дзень правоў чалавека, напісала ягоная жонка Сьвятлана Ціханоўская.
Сяргея Ціханоўскага затрымалі ў траўні 2020 году ў Горадні. З таго часу на волю ён не выходзіў. 14 сьнежня 2021 году суд прыгаварыў яго да 18 гадоў калёніі, абвінаваціўшы ў арганізацыі масавых беспарадкаў (артыкул 293 КК), грубым парушэньні парадку (артыкул 342 КК), перашкодзе ажыцьцяўленьню выбарчых правоў (артыкул 191 КК) і распальваньні варожасьці (артыкул 13).
Пазьней суд дадаў палітыку яшчэ год калоніі, абвінаваціўшы ў злосным непадпарадкаваньні адміністрацыі калёніі (артыкул 411 КК).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: фігуранта «справы Ціханоўскага» Арановіча 5 месяцаў трымаюць у рэжыме інкамунікадаУ Беларусі трымаюць у поўнай ізаляцыі шэраг палітзьняволеных. Так, у рэжыме інкамунікада, сярод іншых, больш за 600 дзён знаходзяцца:
- Віктар Бабарыка,
- Мікола Статкевіч,
- Максім Знак,
- Ігар Лосік.