Такое рашэньне прынялі на пасяджэньні ФІДЭ (міжнароднай шахматнай фэдэрацыі).
ФІДЭ дазволіла прадстаўнікам Беларусі і Расеі выступаць пад сьцягам арганізацыі да 1 студзеня 2026 году.
«Рада ФІДЭ ўхваліла працяг выступаў расейскіх і беларускіх гульцоў пад сьцягам арганізацыі. Згодна з гэтым рашэньнем расейскім і беларускім гульцам, якія цяпер выступаюць пад сьцягам ФІДЭ, дазволена працягваць выступы пад ім да 1 студзеня 2026 году», — гаворыцца ў заяве.
У верасьні на Генасамблеі арганізацыі разглядалі пытаньне вяртаньня Беларусі і Расеі ў спаборніцтвы пад дзяржаўнымі сьцягамі. Тады дэлегаты не падтрымалі прапановы поўнага вяртаньня — за гэта прагаласавалі прадстаўнікі толькі 21 краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: FIDE дыскваліфікавала расейскага гросмайстра Сяргея Каракіна за падтрымку вайны ва Ўкраіне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-кіраўніца фэдэрацыі шахмат, якую замянілі сілавіком: «Спачатку нэгатыў быў на мяне, а цяпер і празь дзяцей дзейнічаюць». ВІДЭА