Хроніка перасьледу 5 сьнежня: у Менску пачынаецца другі суд у справе «Кадравай рэзэрвы для новай Беларусі»

Менскі гарадзкі суд

У першай справе прысуд вынесьлі ў жніўні.

Менскі гарадзкі суд 5 сьнежня пачынае разглядаць справу Аляксандра Куксы. Яго затрымалі ў лютым падчас рэйду ў справе «Кадравай рэзэрвы для новай Беларусі». 26 лютага зь ім апублікавалі відэа, якое звычайна запісваецца пад фізычным або маральным ціскам.

Цяпер яго абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці«) і ч. 1 арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак«), піша «Вясна».

Справу будзе разглядаць Жанна Брысіна.

14 лютага Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць прадстаўнікоў і ўдзельнікаў ініцыятывы «Кадравая рэзэрва для Новай Беларусі», абвешчанай Аб’яднаным пераходным кабінэтам.

У жніўні ў гэтай справе асудзілі супрацоўніка Верхнядзьвінскага райвыканкаму Аляксея Кісялёва. Раней улады сьцьвярджалі, што агульная колькасьць падазраваных у справе складае 14 чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На АНТ паказалі 14 затрыманых у справе «Кадравай рэзэрвы». Губарэвіч сьцьвярджае, што праз арыгінальную плятформу нікога выкрыць не маглі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латушка: 90% сёньняшніх чыноўнікаў змогуць застацца ў дзяржаўным апараце новай Беларусі