Інфармацыя пра гэта апублікаваная на сайце часопіса «Юстыцыя Беларусі», піша «Люстэрка».
Кіраўнік ліквідацыйнай камісіі Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасьці Віктар Цыбоўскі.
Рашэньне аб ліквідацыі прынялі 19 лістапада, прэтэнзіі да кампаніі будуць прымацца на працягу двух месяцаў. Адрас ліквідатара: 220033, Менск, вул.Серафімовіча, 11-512.
Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасьці зьявіўся ў 1992 годзе па ініцыятыве Навукова-тэхнічнага таварыства будаўнікоў Беларусі. Ён рыхтаваў спэцыялістаў па спэцыяльнасцях: перакладчыцкая справа, маркетынг, бізнэс-адміністраваньне, камэрцыя, эканоміка і кіраваньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі закрываюць яшчэ адну прыватную ВНУУ чэрвені стала вядома, што закрываецца іншая прыватная ВНУ БІП — Унівэрыітэт права і сацыяльных тэхналёгій.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прыехаў у ВНУ, дзе студэнты пратэставалі ў 2020 годзе, і прапанаваў пагаварыць аб «пераменах» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля закрыцьця прыватных ВНУ іх студэнтам прапанавалі працягваць навучаньне ў дзяржаўных установах