Паводле інфармацыі Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, у ноч на 12 лістапада памежнікі правялі шэраг пасьпяховых апэрацый, у ходзе якіх выявілі 14 выпадкаў кантрабанды цыгарэт зь Беларусі з дапамогай мэтэаралягічных аэрастатаў і перахапілі больш як 25 тысяч пачкаў кантрабандных цыгарэт.
Цяпер Міністэрства ўнутраных спраў Літвы афіцыйна прызнала, што прылёты мэтэазондаў нясуць пагрозу ахове аб’ектаў дзяржаўнай бясьпекі, вайсковым аб’ектам і цывільнай авіяцыі, піша Delfi са спасылкай на ведамства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Літве змагаюцца з мэтэазондамі зь Беларусі: за ноч перахапілі адразу чатырнаццацьУ выпадку прыняцьця прапанаваных паправак у парлямэнце супрацоўнікі аховы змогуць нэўтралізаваць аб’екты ў выпадку ўзьнікненьня пагрозы нацыянальнай бясьпецы, а таксама выкарыстаньня лятальных апаратаў пры перавозцы кантрабанды.
Папраўкі ў закон таксама прадугледжваюць пашырэньне беспалётных зонаў, дзе супрацоўнікі змогуць прымяняць пашыраны спэктар сродкаў для зьнішчэньня бесьпілётнікаў і мэтэазондаў.
Да МУС Літвы з просьбай зьвярнуцца ў Сейм і прапанаваць папраўкі, у тым ліку дазволіць у скрайніх выпадках прымяняць агнястрэльную зброю супраць такіх апаратаў, зьвярнуліся літоўскія памежнікі, а менавіта начальнік службы Рустам Любаеў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 3,5 мільёна пачкаў за паўгода. Як у Літву завозяць кантрабанду беларускіх цыгарэт, нягледзячы на закрыцьцё памежных пунктаў