Дата дня
12 лістапада 2020 году памёр 31-гадовы мянчук Раман Бандарэнка, якога жорстка пабілі падчас затрыманьня на «плошчы Перамен» у Менску. Хто менавіта забіў Рамана Бандарэнку, невядома, аднак сярод прысутных падчас нападу 11 лістапада на запісах з камэраў назіраньня пазналі экс-кіраўніка Фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітрыя Баскава, неаднаразовага чэмпіёна сьвету ў тайскім боксе і кікбоксінгу Дзьмітрыя Шакуту і прэс-сакратарку Лукашэнкі Натальлю Эйсмант.
Да гэтай даты цяпер прымеркаваны Міжнародны дзень салідарнасьці зь Беларусьсю. Сьвятлана Ціханоўская заклікала ўсіх у гэты дзень, 12 лістапада, публікаваць заявы, ладзіць імпрэзы салідарнасьці, дзяліцца навінамі зь Беларусі ў сацсетках, ахвяраваць грошы ў фонды падтрымкі палітвязьняў, а таксама палка Каліноўскага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вільні правялі акцыю памяці Рамана Бандарэнкі. Узяла ўдзел і Ціханоўская
Дзень у гісторыі
1918 — Аўстрыя абвясьціла сябе рэспублікай.
1918 — рашэньнем Рэгенцкай Рады Польшчы Юзэф Пілсудскі прызначаны кіраўніком дзяржавы.
1920 — Віленшчына абвешчаная незалежнай дзяржавай пад назовам Сярэдняя Літва, а яе фактычным кіраўніком стаў генэрал Люцыян Жалігоўскі.
1933 — у Нямеччыне на рэфэрэндуме 95% насельніцтва краіны ўхвалілі палітыку Адольфа Гітлера.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Сталін і Гітлер малявалі беларускія межы ў 1939-м1948 — завяршыўся Такійскі працэс над японскімі ваеннымі злачынцамі. Сямёх абвінавачаных засудзілі на сьмяротнае пакараньне праз павешаньне, шаснаццаць чалавек — на пажыцьцёвае зьняволеньне.
1982 — Юрый Андропаў выбраны генэральным сакратаром ЦК КПСС.
У гэты дзень нарадзіліся
1796 — Міхал Рукевіч, вайсковец, удзельнік вызвольнага руху 1820-х, паліткатаржанін.
1823 — Павал Шпілеўскі, беларускі этнограф і пісьменьнік.
1868 — Ганна Мiсуна, першая беларуская жанчына-геоляг
1885 — Міхайла Грамыка, беларускі пісьменьнік і навуковец.вязень ГУЛАГу.
1911 — Яўген Ціхановіч, беларускі мастак.
1920 — Андрэй Макаёнак, беларускі драматург.
1958 — Леанід Пранчак, паэт-песеньнік.
У памяці
1572 — Рыгор Хадкевіч, дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ.
1623 — Язафат Кунцэвіч, уніяцкі арцыбіскуп, актыўны праваднік Берасьцейскай царкоўнай уніі (забіты).
1996 — Анатоль Майсеня, беларускі журналіст і грамадзкі дзеяч.
2018 — Ігар Лучанок, беларускі кампазытар, піяніст, народны артыст Беларусі.