Паводле зьвестак польскіх спэцслужбаў, беларус Мікалай назіраў за вайсковым аэрадромам, аб'ектамі Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы і чыгуначнай інфраструктурай у горадзе Бяла-Падляска.
Польская пракуратура прад’явіла абвінавачаньні ў шпіянажы на карысьць Менску грамадзянам Беларусі і Польшчы Мікалаю М. і Бэрнарду Ш. Абвінаваўчы акт супраць іх накіравалі 4 лістапада, паведамляе Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы.
Паводле зьвестак польскіх спэцслужбаў, Мікалай М. і Бэрнард Ш. займаліся назіраньнем за вайсковым аэрадромам, аб’ектамі Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы, а таксама чыгуначнай інфраструктурай у горадзе Белая Падляская. Акрамя гэтага, яны арганізавалі каналы сувязі з прадстаўнікамі беларускіх спэцслужбаў.
Абодвух затрымалі ў сакавіку 2023 году. Іх вінавацяць у выведнай дзейнасьці супраць Польшчы ў пэрыяд з 2018 па 2023 гады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абмянялі, апраўдалі, далі да чатырох гадоў. Што стала зь беларусамі, якіх судзілі за шпіянаж у іншых краінах ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы беларусу прысудзілі 34 месяцы зьняволеньня ў шпіёнскай справе ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Польшчы беларуса паўторна судзяць у справе «шпіянажу» на карысьць Расеі. Раней ён не прызнаў віну