Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы беларуса паўторна судзяць у справе «шпіянажу» на карысьць Расеі. Раней ён не прызнаў віну


Акруговы суд Любліна, Польшча. Архіўнае фота
Акруговы суд Любліна, Польшча. Архіўнае фота

У акруговым судзе Любліна 20 траўня пачаўся суд над 23-гадовым украінцам Максімам Л. і 30-гадовым беларусам Уладзіславам П., якім ставяць у віну сярод іншага разьмяшчэньне камэраў на чыгунцы і ў партах, піша Radio Lublin.

У акруговым судзе Любліна 20 траўня пачаўся суд над 23-гадовым украінцам Максімам Л. і 30-гадовым беларусам Уладзіславам П., якім ставяць у віну сярод іншага разьмяшчэньне камэраў на чыгунцы і ў партах, піша Radio Lublin.

Паводле сьледзтва, украінец і беларус уваходзілі ў арганізаваную злачынную групу, чальцы якой зьбіралі інфармацыю пра крытычна важныя аб’екты інфраструктуры, у тым ліку чыгункі, аэрадромы і марскія парты, празь якія вяліся пастаўкі гуманітарнай і вайсковай дапамогі Ўкраіне. Мужчыны са студзеня па сакавік 2023 году назіралі за аэрадромам і чыгуначнай станцыяй у Жэшуве, а таксама ўсталёўвалі камэры ўздоўж участкаў чыгунак, па якіх дастаўлялі дапамогу Ўкраіне. Беларус, апроч гэтага, павінен быў весьці назіраньне за марскімі партамі ў Гданьску і Гдыні.

Беларуса Ўладзіслава П. і ўкраінца Максіма Л. ужо судзілі разам зь 14 іншымі чальцамі злачыннай групы, але ў адрозьненьні ад астатніх яны тады не прызналі сваю віну і не пагадзіліся на датэрміновае добраахвотнае адбыцьцё пакараньня. У выніку іх справы вынесьлі ў асобную вытворчасьць і разглядаюць цяпер.

Іншым чальцам групы, якія пагадзіліся раней на добраахвотнае адбыцьцё пакараньня, прысудзілі ад 1 года і 1 месяца да 6 гадоў зьняволеньня, а таксама штрафы ў памеры ад 1 да 20 тысяч польскіх злотых з канфіскацыяй сродкаў, атрыманых у выніку злачыннай дзейнасьці.

Беларус Уладзіслаў П. падчас мінулага суду спачатку выказаў згоду на добраахвотнае папярэдняе адбыцьцё пакараньня (тады яго папярэдне асудзілі да 3,5 года зьняволеньня), але потым адклікаў згоду. Цяпер жа беларус прызнаў віну часткова.

Уладзіслаў П. патлумачыў, што ягоная роля ў дзейнасьці злачыннай групы была меншай, чым лічыць абвінавачаньне. Паводле яго, у шпіёнскай сетцы ён апынуўся пасьля пераезду ў Польшчу, калі ня мог знайсьці працу і апынуўся ў цяжкай сытуацыі. Беларус таксама сказаў, што шкадуе аб сваіх дзеяньнях.

Украінец Максім Л. прызнаў сябе вінаватым і выказаў шкадаваньне, што ўдзельнічаў у злачыннай групе, аднак заявіў, што ня ведаў, з кім меў справу.

Наступнае паседжаньне па справе адбудзецца 19 чэрвеня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG