У Міністэрстве абароны Літвы паведамілі, што з 21 па 27 кастрычніка зьнішчальнікі місіі NATO у краінах Балтыі шэсьць разоў падымаліся ў паветра для перахопліваньня расейскіх самалётаў, якія ляцелі з парушэньнем міжнародных авіяцыйных правілаў.
Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні ведамства, зьнішчальнікі NATO падымалі ў паветра па трывозе ў сувязі з палётамі расейскіх самалётаў Ан-72, Іл-78 і чатырох Іл-20, якія ляцелі з або ў Калінінград з ці на мацерыковую частку Расеі з парушэньнямі міжнароднай паветранай прасторы, без папярэдняга пляну палёту, з адключаным бартавым транспондэрам. Але ва ўсіх выпадках экіпажы падтрымлівалі радыёсувязь.
Па баявой трывозе зьнішчальнікі Балтыйскага атраду NATO падымалі ў паветра 21 кастрычніка, два разы 22 кастрычніка, 23 кастрычніка і два разы 26 кастрычніка.