Прэзыдэнцкія выбары пройдуць 5 лістапада. Чатыры гады таму, калі прэзыдэнцкія выбары праходзілі на фоне пандэміі, больш за 100 мільёнаў чалавек прагаласавалі загадзя, каб ня тоўпіцца на выбарчых участках. Папулярнасьць раньняга галасаваньня сёлета сьведчыць аб зьмяненьні звычак выбарнікаў, гавораць аналітыкі.
У 2020 годзе магчымасьцю прагаласаваць загадзя скарысталіся ў два разы больш дэмакратаў, чым рэспубліканцаў, што, на думку экспэртаў, магло садзейнічаць перамозе кандыдата ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэна дзякуючы большай актыўнасьці выбарнікаў-дэмакратаў.
Сёлета дэмакраты таксама больш актыўныя, але колькасьць рэспубліканцаў, якія галасуюць загадзя, рэзка павялічылася, пра што сьведчаць дадзеныя аб галасаваньні ў некалькіх ключавых для зыходу выбараў штатах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як выбіраюць прэзыдэнта ЗША ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ЗША пачалося датэрміновае галасаваньне на выбарах прэзыдэнта ЗША. У штаце Джорджыя рэкордная яўка ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму вынік выбараў у ЗША будзе залежаць ад «хісткіх штатаў». Аналіз Свабоды