Дзень у гісторыі
1571 — Бітва пры Лепанта паміж флётамі Сьвятой Лігі і Асманскай імпэрыі, адна з найбуйнейшых марскіх бітваў у гісторыі. Поўная перамога хрысьціянскага флёту, канец асманскага валадарства на Міжземным моры.
1897 — у Вільні быў створаны «Бунд», Агульны габрэйскі рабочы зьвяз у Літве, Польшчы і Расеі. «Бунд» быў пралетарскай і адначасова нацыянальнай габрэйскай арганізацыяй. Ужо праз паўгода пасьля яго стварэньня ў Менску пры садзеяньні «Бунду» пройдзе першы зьезд РСДРП, у склад якой «Бунд» увойдзе аўтаномнай часткай.
1977 — была ўхваленая апошняя (г. зв. брэжнеўская) Канстытуцыя СССР.
2001 — пачаліся амэрыканскія паветраныя ўдары па базах Усамы бін Лядэна ў Афганістане.
2002 — камітэт адукацыі, навукіі культуры Сейму Літвы прыняў пастанову аб аднаўленьні ў Вільні дзейнасьці Беларускага музэю імя Івана Луцкевіча.
У гэты дзень нарадзіліся
1765 — Міхал Клеафас Агінскі, дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, дыплямат, кампазытар.
1788 — Іван Насовіч, беларускі мовазнавец-лексыкограф, фальклярыст, этнограф, аўтар «Слоўніка беларускай мовы», апублікаванага ў 1870 годзе. Апроч гэтага слоўніка, Насовіч выдаў зборнікі народных песень, прыказак і загадак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Легендарны слоўнік беларускай мовы Івана Насовіча ад сёньня даступны онлайн1885 — Нільс Бор, дацкі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
1918 — Ізраіль Басаў, беларускі жывапісец і графік.
1931 — Дэсманд Туту, біскуп з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.
1932 — Іван Пташнікаў, беларускі пісьменьнік. Сярод найбольш вядомых твораў — апавяданьні «Львы», «Арчыбал», «Пагоня», аповесьці «Лонва», «Тартак», «Найдорф», раманы «Мсьціжы» і «Алімпіяда».
1952 — Уладзімір Пуцін, прэзыдэнт Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Майстэрства быць тыранам. Рэпрэсіі як радыкальны сродак ад здрады і мяцяжуУ памяці
1849 — Эдгар Алан По, амэрыканскі паэт, празаік, эсэіст, вядучая постаць амэрыканскага рамантызму, адзін з пачынальнікаў дэтэктыўнага жанру.
1939 — Раман Скірмунт, беларускі і польскі грамадзка-палітычны дзеяч.
Скірмунт (1868–1939) быў краёвым дзеячом у часы Расейскай імпэрыі, дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расеі. У 1916 годзе далучыўся да беларускага руху. У сакавіку 1917 году ў Менску быў створаны Беларускі нацыянальны камітэт, які ўзначаліў Раман Скірмунт. Яго мэтай было дабіцца стварэньня аўтаноміі Беларусі ў складзе Фэдэрацыйнай Расейскай рэспублікі і арганізаваць у Беларусі разьвіцьцё беларускамоўнай культуры і асьветы. У 1918-м Скірмунт спрабаваў сфармаваць урад БНР і кааліцыйны кабінэт міністраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму прэмʼер-міністра БНР і «добрага пана» Скірмунта забілі сяляне? ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэмію Багушэвіча далі за кнігу пра Рамана Скірмунта2006 — Ганна Паліткоўская, расейская журналістка (забітая).