Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вільні хочуць аднавіць Беларускі музэй


Такую ідэю ў панядзелак прадстаўнікі віленскіх уладаў абмеркавалі зь беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім і дырэктарам Беларускага музэя імя Івана Луцкевіча Людвікай Кардзіс.

Паводле афіцыйнага паведамленьня віленскай мэрыі, беларуская дыяспара прапануе правесьці рэнавацыю музэю, які дзейнічаў у Вільні з 1921 да 1945 году і быў закрыты ў гады савецкай акупацыі.

«Беларускі музэй у Вільні мог бы стаць тым культурным і асьветніцкім асяродзьдзем, у якой беларусы маглі б азнаёміцца зь незалежным, сучасным, эўрапейскім поглядам на гісторыю беларусаў і літоўцаў», — сказаў у часе сустрэчы мэр Вільні Артурас Зуокас.

Алесь Бяляцкі падкрэсьліў, што Літва заўсёды асабліва актыўна падтрымлівае культурныя ініцыятывы ў Беларусі, і адзначыў важнасьць Беларускага музэя ў Вільні як магчымасьці аднавіць адукацыйны цэнтр у горадзе, дзе пражывае вялікая колькасьць беларусаў, і тысячы прыязджаюць у госьці.

Артурас Зуокас і Алесь Бяляцкі

Зараз ў музэя няма экспазыцыйных памяшканьняў і дзейнічаць ён ня можа. Рукапісы і кнігі зь Беларускага музэя цяпер знаходзяцца ў бібліятэцы Літоўскай акадэміі навук, прадметная частка экспазыцыі — у Нацыянальным гістарычным музэі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG