Ва Ўкраіне адзначаюць Дзень абаронцаў. Ад 2014 году, калі Расея пачала агрэсію супраць Украіны, за тэрытарыяльную цэласнасьць і сувэрэнітэт краіны-суседкі загінулі сама меней 65 беларусаў (з паходжаньня і грамадзян Беларусі).
Сярод загінулых, імёны якіх вядомыя:
грамадзянін Беларусі і Ўкраіны Міхаіл Жызьнеўскі, 22 студзеня 2014 году ў часе акцый пратэсту ў Кіеве;
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне ўшаноўваюць герояў Нябеснай сотні, якія загінулі 10 гадоў таму. Сярод іх два беларусыЯкаў Зайко — беларус з паходжаньня, грамадзянін Украіны, колішні дэпутат Вярхоўнай Рады Ўкраіны, загінуў 18 лютага 2014 году ў часе акцый пратэсту ў Кіеве;
Уладзімер Зюзь, нарадзіўся ў Берасьці, грамадзянін Украіны, ваяваў у складзе батальёну «Айдар», загінуў 14 жніўня 2014 году;
Васіль Ганчарэнка, нарадзіўся ў Навагрудку, грамадзянін Украіны, ваяваў у добраахвотніцкім батальёне «Данбас», потым — у падразьдзелах Узброеных сіл Украіны. Загінуў 31 жніўня 2014 году;
Уладзімер Блізьнюк, нарадзіўся ў Чарнігаве, беларус паходжаньнем, грамадзянін Украіны, ваяваў у батальёне тэрабароны «Чарнігаў-1» Узброеных сіл Украіны, загінуў 6 верасьня 2014 году;
Юры Сакалочка, нарадзіўся ў Берасьцейскай вобласьці, грамадзянін Украіны. Ваяваў у дэсантных войсках, абараняў Данецкі аэрапорт, загінуў 28 верасьня 2014 году;
Аляксандар Будзько, нарадзіўся ў Гомлі, грамадзянін Украіны, ваяваў у сухапутных войсках, загінуў 17 лістапада 2014 году;
Ігар Туркоў, нарадзіўся ў Наваполацку, грамадзянін Украіны, ваяваў у складзе батальёну спэцыяльнага прызначэньня Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны, загінуў 12 лютага 2015 году;
Дзмітры Казачонак, нарадзіўся ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласьці, грамадзянін Украіны, ваяваў у складзе 30-й асобнай мэханізаванай брыгады імя Канстанціна Астроскага, загінуў 7 траўня 2015 году;
Вячаслаў Бараноўскі, беларус з паходжаньня, грамадзянін Украіны, служыў у сухапутных войсках, лётчык паводле адукацыі, загінуў 26 жніўня 2015 году;
Віталь Ціліжэнка, беларус паходжаньнем, грамадзянін Украіны, служыў у добраахвотніцкім батальёне «Правы сэктар», загінуў 10 жніўня 2015 году;
Алесь Чаркашын, грамадзянін Беларусі, ваяваў у складзе добраахвотніцкага батальёну «Правы сэктар», загінуў 28 жніўня 2015 году;
Алег Вярэніч, нарадзіўся ў Лунінцы, грамадзянін Украіны, ваяваў у складзе падразьдзелу Ўзброеных сіл Украіны, загінуў 9 верасьня 2016 году;
Алег Падароўскі, грамадзянін Беларусі, служыў парамэдыкам у мэдычным батальёне «Шпітальеры», загінуў 3 лістапада 2016 году;
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі мэдык загінуў у вайне на Данбасе. Дома ў яго засталіся 4 дзяцейДзьмітры Панамарэнка, грамадзянін Украіны, беларус паводле паходжаньня, служыў у радыётэхнічных войсках, загінуў 25 лютага 2017 году;
Мікола Ільін, грамадзянін Беларусі і Эстоніі, служыў мэдыкам, загінуў 13 ліпеня 2020 году;
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве разьвіталіся з мэдыкам-беларусам, які загінуў ад абстрэлу на Данбасе. ФОТАІльля Хрэнаў, беларускі добраахвотнік, загінуў 3 сакавіка 2022 году;
Яўген Логінаў, нарадзіўся ў Беларусі, ваяваў у палку «Азоў», загінуў у Марыюпалі 5 сакавіка 2022 году;
Аляксей Скобля, грамадзянін Украіны, загінуў 13 сакавіка 2022 году;
Дзьмітры Апанасовіч, грамадзянін Беларусі, ваяваў у складзе батальёну імя Кастуся Каліноўскага, загінуў 24 сакавіка 2022 году;
Уладзімір Валакіцін, загінуў у красавіку 2022 году;
Зьміцер Рубашэўскі, грамадзянін Беларусі, ваяваў у складзе брыгады імя Данілы Галіцкага, загінуў 12 красавіка 2022 году;
Канстанцін Дзюбайла, грамадзянін Беларусі, ваяваў у складзе падразьдзелу спэцыяльнага прызначэньня сухапутных войскаў, загінуў 24 красавіка 2022 году;
Павал Суслаў, грамадзянін Беларусі, ваяваў у складзе батальёну імя Кастуся Каліноўскага, загінуў 16 траўня 2022 году;
Іван Марчук, грамадзянін Беларусі, ваяваў у складзе палка імя Кастуся Каліноўскага, загінуў 26 чэрвеня 2022 году;
Васіль Грудовік, грамадзянін Беларусі, ваяваў у складзе палка імя Кастуся Каліноўскага, загінуў 26 чэрвеня 2022 году;
Вадзім Шатроў, служыў у палку імя Кастуся Каліноўскага, загінуў 26 чэрвеня 2022 году;
Алег Панамароў, грамадзянін Беларусі, ваяваў у батальёне «Айдар», загінуў 7 ліпеня 2022 году;
Андрэй Краўчанка, грамадзянін Беларусі, ваяваў у складзе добраахвотніцкага батальёну УПА, загінуў 23 жніўня 2022 году;
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жонка загінулага ва Ўкраіне беларускага добраахвотніка праз суд дабіваецца выплаты кампэнсацыіАляксей Вешчавайлаў, грамадзянін Беларусі, ваяваў у 72-й асобнай мэханізаванай брыгадзе імя Чорных Запарожцаў, загінуў 26 верасьня 2022 году;
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ва Ўкраіне — назаўжды». У Кіеве назвалі імя грамадзяніна Беларусі, які загінуў пад Бахмутам. Што пра яго вядомаМіхаіл Шавельскі, грамадзянін Беларусі, ваяваў у складзе батальёну «Тэрор», загінуў 10 кастрычніка 2022 году;
Аляксей Аўдзеенка, грамадзянін Беларусі, служыў ва Ўзброеных сілах Украіны, загінуў 4 сьнежня 2022 году;
Эдуард Лобаў, грамадзянін Беларусі, служыў у 72-й асобнай мэханізаванай брыгадзе, загінуў 16 студзеня 2023 году;
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лобаў, Лазоўскі, Пушкін. Беларусы, якія загінулі за свабоду ў 2023 годзеДаніла Ляшук, грамадзянін Беларусі, добраахвотнік з 2014 году, ваяваў у складзе падразьдзелу Ўзброеных сіл Украіны, загінуў 1 красавіка 2023 году;
Міраслаў Лазоўскі, грамадзянін Беларусі, ваяваў у складзе палка імя Кастуся Каліноўскага, загінуў 16 траўня 2023 году;
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якія рэчы Міраслава Лазоўскага цяпер знаходзяцца ў Нацыянальным музэі гісторыі ЎкраіныМаксуд Бажок, грамадзянін Украіны, ваяваў у складзе падразьдзелу Ўзброеных сіл Украіны, загінуў 19 ліпеня 2023 году;
Вадзім Ліньнік, ваяваў у складзе падразьдзелу Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны, загінуў 20 ліпеня 2023 году;
Імёны іншых не абнародуюць зь меркаваньняў бясьпекі іхных сваякоў, якія застаюцца ў Беларусі. Яшчэ два беларусы, Ян Дзюрбейка і Сяргей Дзёгцеў, як мяркуецца, знаходзяцца ў расейскім палоне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Данецку пачынаюць завочна судзіць паланёнага Расеяй добраахвотніка зь БеларусіПаводле неафіцыйных зьвестак, на баку Ўкраіны ў розныя часы ваявалі да 1,5 тысячы грамадзян Беларусі.