Міністар замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі ў час выступу ў Радзе Бясьпекі ААН прадэманстраваў іншым палітыкам здымак зь Берасьця, зроблены ў 1939 годзе.
«Пастаянныя сябры Рады Бясьпекі ААН мусяць быць ахоўнікамі міру, а ня весьці войны супраць дзяцей іншых народаў. Гэта ганебная старонка для Расеі, якой мы не забудзем і не прабачым. Між іншым, амбасадар Расеі пры ААН Нябензя аспрэчвае супрацу Саветаў з нацыстамі пры ўварваньні ў Польшчу ў 1939 годзе.
Гэта 1939 год. Здымак дэманструе савецка-нацысцкую супрацу. Перакананы, што прадстаўнікі Расеі пазнаюць гэтыя мундуры».
На здымку — савецка-нямецкі парад на беларускай зямлі. Супольны парад прайшоў пасьля таго, як СССР і Нямеччына падзялілі тэрыторыю Польшчы. Берасьце да той вайны ўваходзіла ў склад Польшчы паводле Рыскай дамовы 1921 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі заявіў, што Пуцін працягвае ўцягваць Беларусь у вайну ва Ўкраіне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сікорскі пра сытуацыю ў Беларусі: «Рэжымы заўсёды здаюцца найбольш стабільнымі перад сваім падзеньнем»