У афіцыйнай заяве, распаўсюджанай Міністэрствам унутраных спраў Беларусі, паведамляецца, што мужчына «раптоўна дастаў нож і нанёс удары двум міліцыянтам». Перад гэтым супрацоўнікі ГУБАЗіК нібыта спынілі мужчыну для «прафіляктычнай гутаркі».
Здарэньне адбылося 23 верасьня аб 11-й раніцы на праспэкце Пушкіна ў Магілеве. У мужчыну нібыта пазналі чалавека, «датычнага да экстрэмісцкай дзейнасьці».
Відэа затрыманьня зьявілася ў сацсетках. На ім бачна, як мужчыну прыціскаюць да зямлі два чалавекі ў цывільным, адзін супрацоўнік ДПС і супрацоўнік міліцыі ў шаломе. Побач знаходзяцца яшчэ адзін супрацоўнік ДПС і чатыры сілавікі ў шаломах і са зброяй.
Як заявіў начальнік упраўленьня Генпракуратуры Валеры Талкачоў, падазраваны пры затрыманьні ўдарыў нажом аднаго сілавіка «ня менш за два разы, другога — ня менш за пяць».
Паводле Талкачорва, падазраваны адмовіўся даваць паказаньні. Па факце здарэньня завялі крымінальную справу.
«У яго канфіскавалі малакаліберны пісталет і 46 патронаў да яго, тры гільзы, чатыры кулі, кампутарную тэхніку, ня менш як 10 нажоў. Па справе прызначаныя судова-мэдыцынскія і балістычныя экспэртызы», — заявіў прадстаўнік Генпракуратуры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка забараніў служыць у МУС беларусам, у якіх ёсьць іншае грамадзянства ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля нажавога нападу на фэстывалі ў Нямеччыне паліцыя затрымала падлетка