Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасьля нажавога нападу на фэстывалі ў Нямеччыне паліцыя затрымала падлетка


Пасьля здарэньня ў Золінгэне
Пасьля здарэньня ў Золінгэне

У нямецкім горадзе Золінгэн на захадзе каріны пасьля нападу з нажом затрыманы 15-гадовы падлетак, паведаміла ў суботу, 24 жніўня, мясцовая паліцыя. Праваахоўнікі ўдакладнілі, што цяпер высьвятляецца дачыненьне затрыманага да нападу.

«Паралельна праводзяцца розныя паліцэйскія мерапрыемствы, у тым ліку ператрусы ў розных месцах», — гаворыцца ў прэс-рэлізе паліцыі. Адзначаецца, што да расьсьледаваньня падключыліся і фэдэральныя ўлады ФРН.

Як паведамляе Der Spiegel, затрыманы — грамадзянін Кіргізстана, які жыў у інтэрнаце для ўцекачоў. На думку журналістаў, ён мог размаўляць з непасрэдным выканаўцам нападу і не паведамляць аб маючым адбыцца злачынстве. Der Spiegel піша, што падлетак адмаўляецца даваць паказаньні.

Напярэдадні ўвечары ў разгар «Фэста разнастайнасьці», прысьвечанага 650-годзьдзю горада Золінгэн, на адной з цэнтральных плошчаў горада невядомы напаў з нажом на ўдзельнікаў. У выніку нападу загінулі тры чалавекі, яшчэ восем атрымалі раненьні. Пяць зь іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Злачынцу ўдалося зьбегчы зь месца трагедыі непазнаным.

«Грунтуючыся на агульных абставінах, мы лічым, што першапачатковае падазрэньне ў зьдзяйсьненьні злачынства на тэрарыстычнай аснове ня можа быць выключана», — заявіў старэшы пракурор Дзюсэльдорфа Маркус Каспэрс.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG