Пра гэта паведамілі два высокапастаўленыя іранскія супрацоўнікі службы бясьпекі агенцтву Reuters.
Адзін зь сілавікоў сказаў, што КВІР праводзіць маштабную апэрацыю праверкі ўсіх прыладаў, ня толькі камунікацыйнага абсталяваньня. Ён адзначыў, што большасьць гэтых прыладаў былі або самаробнымі, або імпартаванымі з Кітаю і Расеі.
Іран занепакоены магчымым пранікненьнем ізраільскіх агэнтаў, у тым ліку іранцаў, якія працуюць на Ізраіль. Ужо пачалося дэталёвае расьсьледаваньне асабістага складу, накіраванае на сярэдняе і вышэйшае кіраўніцтва КВІР, дадаў афіцыйны прадстаўнік, які адмовіўся назваць сваё імя.
«Гэта ўключае праверку іхных банкаўскіх рахункаў як у Іране, так і за мяжой, а таксама гісторыю іх паездак і паездак іхных сем’яў», — сказаў супрацоўнік службы бясьпекі.
Міністэрствы замежных спраў, абароны і ўнутраных спраў Ірану не адказалі на пытаньні Reuters адносна заяваў супрацоўнікаў службы бясьпекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хезбала» атакавала Ізраіль, той ударыў у адказ. Ізраільскі МЗС пераблытаў месца нараджэньня Хрыста17 верасьня па ўсім Лібане ўзарваліся пэйджары, якія належаць удзельнікам «Хэзбалы».
На наступны дзень у Лібане пачалі выбухаць партатыўныя рацыі і радыёстанцыі, ноўтбукі, а таксама скутэры і аўтамабілі з найноўшай электронікай.
Агулам у выніку гэтых нападаў загінулі 39 чалавек і больш за 3000 атрымалі раненьні.
Лібан і «Хэзбала» вінавацяць Ізраіль у гэтых нападах. Ізраіль не пацьвердзіў, але і не абверг сваю датычнасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ізраіль і «Хезбала» абмяняліся ўдарамі. У Ізраілі заявілі, што атакавалі 180 аб’ектаў групоўкі