18 верасьня экс-рэдактар тэлеграм-каналаў NEXTA і «Беларусь галаўнога мозгу» Раман Пратасевіч апублікаваў у сваім тэлеграм-канале апошнія 12 прозьвішчаў памілаваных 16 верасьня палітвязьняў.
Пра дваіх зь іх — Андрэя Толчына і Сяргея Мардзіловіча — паведамлялі сёньня раней. Прыводзім інфармацыю пра яшчэ 10 памілаваных паводле базы зьвестак пра палітвязьняў праваабарончага цэнтру «Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітзьняволены журналіст Андрэй Толчын выйшаў на волю праз памілаваньнеДзьмітры Лагуценка
Прад’яўленыя абвінавачаньні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэксу — Абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэксу — Распальваньне варажнечы
Прысуд: 19 чэрвеня 2023 г., Гомельскі абласны суд
Вынік суду: невядомы
Андрэй Ігнатовіч
Прад’яўленыя абвінавачаньні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэксу — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 130 Крымінальнага кодэксу — Распальваньне варажнечы
Прысуд: 24 кастрычніка 2023 г., Гомельскі абласны суд
Вынік суду: 2 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму
Дзьмітры Ўтоўка
Прад’яўленыя абвінавачаньні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэксу — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэксу — Абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 391 Крымінальнага кодэксу — Абраза судзьдзі
Прысуд: 27 красавіка 2023 г., суд Менскага раёну
Вынік суду: пазбаўленьне волі ў калёніі агульнага рэжыму
Іншыя пазнакі: Мае інваліднасьць па слыху
Віталь Цыдзік
Прад’яўленыя абвінавачаньні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэксу — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 368 Крымінальнага кодэксу — Абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэксу — Распальваньне варажнечы
Прысуд: 25 кастрычніка 2023 г., Горадзенскі абласны суд
Вынік суду: пазбаўленьне волі ў калёніі агульнага рэжыму
Канстанцін Саламіюк
Прад’яўленыя абвінавачаньні:
арт. 368 Крымінальнага кодэксу — Абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
Прысуд: 14 лютага 2024 г., суд Маскоўскага раёну Берасьця
Вынік суду: 2 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму
Іншыя пазнакі: Затрыманьне пасьля вяртаньня ў Беларусь
Віталь Юрэня
Прад’яўленыя абвінавачаньні:
арт. 361-2 Крымінальнага кодэксу — Фінансаваньне дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня
Прысуд: 11 ліпеня 2023 г., Менскі гарадзкі суд
Вынік суду: 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Справы: Данаты, ахвяраваньні ініцыятывам, прызнаным экстрэмісцкімі
Сяргей Фісюк
Прад’яўленыя абвінавачаньні:
арт. 130 Крымінальнага кодэксу — Распальваньне варажнечы
Прысуд: жнівень 2022 г., Магілёўскі абласны суд
Вынік суду: 3 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму
Справы: Справа Зельцара
Аляксандар Бараноўскі
Прад’яўленыя абвінавачаньні:
арт. 361-2 Крымінальнага кодэксу — Фінансаваньне дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня
Прысуд: 22 лістапада 2023 г., Магілёўскі абласны суд
Вынік суду: 5 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму
Справы: Данаты, ахвяраваньні ініцыятывам, прызнаным экстрэмісцкімі
Ірына Гарачкіна
Прад’яўленыя абвінавачаньні:
арт. 295 Крымінальнага кодэксу — Незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
Прысуд: 17 кастрычніка 2022 г., Горадзенскі абласны суд
Вынік суду: 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму
Справы: Справа Аўтуховіча
Юлія Лабунова
Прад’яўленыя абвінавачаньні:
ч. 2 арт. 339 Крымінальнага Кодэксу (злоснае хуліганства)
Прысуд: 20 траўня 2022 г., суд Віцебскага раёну
Вынік суду: 4,5 года пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму
Справы: Віцебскія пэрформансы
Раней сталі вядомыя прозьвішчы яшчэ 25 вызваленых палітвязьняў: гэта Аляксандар Фікаў, Тацяна Біруля, Анжэла Сікорская, Міхаіл Корзун, Кацярына Джыг (падрабязьней пра кожнага зь іх па спасылцы), Зоя Баранава, Аляксандар Пасьцярняк, Аляксандар Емяльянаў, Уладзіслаў Папоў, Ігар Барысаў, Аляксандар Жандораў, Сяргей Мацюхевіч, Яўген Нарэйка, Андрэй Астрацоў і Віталь Чарнавусаў (падрабязьней па спасылцы), Аляксандар Рукойць, Аляксандар Пугач, Дзьмітры Кушалевіч, Алег Завадзкі, Аляксандар Жук, Мікалай Амельчанка, Дзьмітры Сінюта, Сяргей Мазоль, Віталь Санько і Андрэй Рамановіч (падрабязьней пра іх па спасылцы).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сталі вядомыя прозьвішчы яшчэ 11 палітвязьняў, вызваленых па памілаваньні ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сталі вядомыя прозьвішчы яшчэ 10 памілаваных палітвязьняў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Раман Пратасевіч агучыў пяць імёнаў вызваленых палітвязьняў