Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале АПК.
Вольга Гарбунова: «Для мяне гэта было няпростым рашэньнем, якое я пэўны час абдумвала і прыйшла да высновы, што хацела б працягнуць сваю дзейнасьць ня столькі ў палітычным, колькі ў гуманітарным рэчышчы для дапамогі палітзьняволеным. Я ўдзячная камандзе кабінэту і іншым структурам дэмакратычных сілаў за супрацоўніцтва. Упэўненая, яно працягнецца, але для мяне ўжо ў іншай ролі».
Сьвятлана Ціханоўская: «Хачу падзякаваць Вользе за яе актыўную працу ў кабінэце, за арганізацыю маратону „Нам ня ўсё адно!“, службы „Адно вакно“, пераклад дапаможніка па вызваленьні палітзьняволеных на беларускую мову. Вольга Гарбунова спрычынілася да таго, каб у міжнародных рэзалюцыях па Беларусі прагучала тэма палітвязьняў. Цяпер Вольга вырашыла засяродзіцца на працы ня ў якасьці палітыка — і я з павагай стаўлюся да яе выбару.
Вольга загадзя рыхтавала нас да сваіх плянаў, таму мы мелі ўжо кансультацыі з патэнцыйнымі кандыдатамі на вызваленую пасаду. Неўзабаве ў Каардынацыйнай радзе адбудуцца слуханьні аб новай кандыдатуры».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гарбунова назвала «вельмі важным крокам гуманнасьці» вызваленьне шэрагу палітвязьняўВольга Гарбунова была прадстаўніцай у сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту са сьнежня 2022 году. Сярод найважнейшых яе дасягненьняў — правядзеньне онлайн-маратону салідарнасьці з палітзьняволенымі «Нам ня ўсё адно!» і запуск службы сацыяльнай дапамогі беларусам і беларускам «Адно вакно».
Дзярждэпартамэнт ЗША ўзнагародзіў Гарбунову Міжнароднай прэміяй за адвагу — International Women of Courage (IWOC) Awards — як праваабаронцу, «якая прысьвяціла сваё жыцьцё абароне правоў жанчын, дзяцей, ЛГБТКІ+ і іншых маргіналізаваных групаў у Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сахашчык заявіў пра выхад з Аб'яднанага пераходнага кабінэта ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кавалеўскі заявіў аб адстаўцы з АПК праз рознагалосьсі ў палітыцы. Яго замяніў Астапенка