Проста на працы затрымалі былога фаната ФК «Нёман» са Стоўпцаў, паведамляе «Вясна». Вядома, што мужчына працуе на Менскім маторным заводзе. Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, у яго знайшлі майку з надпісам «1312». Адзначаецца, што на затрыманага склалі некалькі адміністрацыйных пратаколаў, ён знаходзіцца ў ІЧУ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 10 верасьня: масавыя затрыманьні ў Бярозе за пратэсты 2020-гаГарадзенцаў працягваюць судзіць за падпіскі на «экстрэмісцкія» сацсеткі журналіста Руслана Кулевіча
Журналіст Руслан Кулевіч расказаў у інтэрвію Hrodna.life пра перасьлед грамадзян за падпіскі на яго сацсеткі. Толькі ў адным раёне гораду заведзена 250 адпаведных адміністрацыйных спраў, зазначыў Кулевіч.
«Прыйшла інфармацыя, што 250 чалавек па Ленінскім раёне Горадні судзілі. І я бачу, як масава людзі адпісваюцца ад мяне і чысьцяць перапіску. Ну гэта сумна, але людзей разумею. Гэта мая аўдыторыя, над якой я, можна сказаць, усё жыцьцё працаваў. Калі я ад’яжджаў у эміграцыю, у Instagram у мяне 16 тысяч было. Цяпер 9 тысяч», — расказаў Кулевіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу: затрымалі двух былых вайскоўцаў, якія падтрымалі пратэсты; у Бярозе за пратэсты асудзілі 4 чалавекі