У праекце «Сьведкі Лукашэнкі» блогер і прадпрымальнік Аляксандар Кныровіч разважае пра тое, як нармальныя чыноўнікі падчас кіраваньня Лукашэнкі паступова пераўтвараліся ў карупцыянэраў.
— У 1990-я гады была зусім іншая атмасфэра. Мы яшчэ маглі прыйсьці да намесьніка міністра і нешта папрасіць зрабіць, прыняць нейкае патрэбнае рашэньне — не таму, што ён быў «матываваны» грашыма, а таму, што гэта патрэбна краіне. І ён мог прыняць такое рашэньне без усялякай асабістай матэрыяльнай зацікаўленасьці.
— А калі і чаму нармальнае чынавенства пераўтварылася ў карумпаваную сыстэму?
— Сыстэма разьвіваецца, і людзі ў ёй пачынаюць разумець, як працуе арганізм у гэтай нібыта «сацыялістычнай» эканоміцы. І гэта натуральная разьвіцьцё сыстэмы, яна не магла прыйсьці ні да чаго іншага. Калі міністр зарабляе пару тысяч даляраў заробку, а кіруе мільёнамі даляраў — то ён будзе красьці. Іх заробкі ў суадносінах зь іхняй адказнасьцю вельмі малыя.
Цалкам інтэрвію з Аляксандрам Кныровічам у праекце «Сьведкі Лукашэнкі» глядзіце тут:
«Сьведкі Лукашэнкі»
«Сьведкі Лукашэнкі» – сэрыя відэаінтэрвію зь людзьмі, якія паспрабуюць ацаніць тое, што і чаму адбылося ў Беларусі ў 1994 годзе і як зьмянілася беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў.
Сёлета спаўняецца 30 гадоў з моманту першых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Чаму тагачаснае беларускае грамадзтва выбрала Аляксандра Лукашэнку, ці магло ўсё скласьціся па-іншаму або менавіта такі вынік быў тады наканаваным? Які шлях прайшло беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў, ці вывучыла яно ўрокі гісторыі?
Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў абмяркоўвае з гасьцямі Свабоды ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Жанчынам падалося, што Лукашэнка, гэты „пакаці-гарошак“, будзе ім абаронцам», — Сьвятлана Курс«Я, першакурсьнік, мог прыйсьці да прарэктара і запатрабаваць зьнізіць кошты за інтэрнат», — Алесь Міхалевіч у праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«Хутка стаў слухаць толькі тых, хто казаў „які вы разумны і бліскучы“», — Лябедзька ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«У 1994-м ён — непазьбежны прэзыдэнт. Грамадзтва бегла ад адказнасьці», — Дзьмітры Шчыгельскі ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«Першыя прэзыдэнцкія выбары маглі скончыцца іначай. Шушкевіч зьбіраў поўныя залі», — Аляксандар Мілінкевіч у праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«Пакайцеся і ня лезьце ў лідэры», — Натальля Радзіна ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі» пра Паўла Латушку і Аляксандра Азарава