У новым відэа праекту «Сьведкі Лукашэнкі» — прадпрымальнік і блогер Аляксандар Кныровіч. Ён распавядае пра бізнэс і чыноўнікаў у 1990-х, адзначае, як людзі мяняюцца пасьля 5 гадоў за кратамі і ўзгадвае пра свае ілюзіі наконт свабоды і законнасьці ў Беларусі.
У інтэрвію Аляксандар Кныровіч таксама расказвае:
- пра прадпрымальніцтва ў 1990-я, калі было шмат волі і свабоды,
- як чыноўнікі паступова пераўтвараліся ў карупцыянэраў,
- як ён апынуўся ў калёніі,
- чаму лічыць вінаватым толькі сябе,
- што ў калёніі ведалі і як ўспрымалі падзеі жніўня 2020 году,
- што думае пра стан беларускай эканомікі.
«Сьведкі Лукашэнкі»
«Сьведкі Лукашэнкі» – сэрыя відэаінтэрвію зь людзьмі, якія паспрабуюць ацаніць тое, што і чаму адбылося ў Беларусі ў 1994 годзе і як зьмянілася беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў.
Сёлета спаўняецца 30 гадоў з моманту першых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Чаму тагачаснае беларускае грамадзтва выбрала Аляксандра Лукашэнку, ці магло ўсё скласьціся па-іншаму або менавіта такі вынік быў тады наканаваным? Які шлях прайшло беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў, ці вывучыла яно ўрокі гісторыі?
Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў абмяркоўвае з гасьцямі Свабоды ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Я лічу, што Сямёна Домаша атруцілі», — Аляксандар Мілінкевіч ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«Калі б я тады ведала, што нам давядзецца жыць у гэтым 30 гадоў, я б, напэўна, ня выжыла». Сьвятлана Курс пра выбары ў 1994-м«Беларускую сытуацыю трэба разглядаць з псыхіятрам», — Алесь Міхалевіч у праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«Галоўнай праблемай быў Кебіч», — Анатоль Лябедзька ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«У 1994-м ён — непазьбежны прэзыдэнт. Грамадзтва бегла ад адказнасьці», — Дзьмітры Шчыгельскі ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«Пакайцеся і ня лезьце ў лідэры», — Натальля Радзіна ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі» пра Паўла Латушку і Аляксандра Азарава