Вугорская кампанія MOL Group дамовілся пра трансфэр расейскай нафты празь Беларусь і Ўкраіну

Ілюстрацыйнае фота.

Вугорская энэргетычная кампанія заявіла, што дасягнула пагадненьня, якое забясьпечыць працяг паставак расейскай нафты па трубаправодзе празь Беларусь і Ўкраіну ў Вугоршчыну і Славаччыну, паведамляе Bloomberg.

Згодна з новымі дамоўленасьцямі, уся нафта, якая перасякае мяжу Беларусі і Ўкраіны, становіцца ўласнасьцю кампаніі. Такім чынам, як паведамілі Bloomberg у кампаніі, не ўзнікае супярэчнасьцяў зь дзейнымі санкцыямі ЭЗ і Ўкраіны.

У канцы чэрвеня 2024 году ЭЗ увёў санкцыі, паводле якіх забаранілі пастаўкі расейскай нафты па паўночнай частцы трубаправоду «Дружба».

Украіна ў канцы чэрвеня забараніла транзыт нафты расейскага «Лукойла» па сваёй тэрыторыі.