Яны загінулі падчас расейскага ракетнага ўдару 4 верасьня. З усёй сям’і выжыў толькі мужчына.
Разьвітаньне пачалося з малебну ў Петрапаўлаўскай царкве.
«Мы з Дарусяй знаёмыя з 2-й клясы. Яна была неверагодная. Яе сям’я таксама была неверагодная. Яна была асаблівая і сьмелая, ішла наперад, нягледзячы на страх. Яна была маёй бліжэйшай сяброўкай», — кажа Эрыка Джымшыяшвілі, сяброўка загінулай 18-гадовай Дарыны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сярод загінулых у Львове — чацьвёра з адной сям'і«Яўгенія — дачка майго аднаклясьніка Ігара, майго лепшага сябра. Іх сьмерць для нас — вялікі шок. Гора, бо нянавісьць і злосьць пастаянна прысутнічаюць у стаўленьні да нашага ворага», — кажа знаёмы сям’і Яраслаў Грыбальскі.
Пасьля нападу расейцаў на Львоў у сям’і Базылевічаў застаўся жывы толькі Яраслаў — муж і бацька. Яго жонка Яўгенія і тры іх дачкі — Ярына, Дарына і Эмілія — загінулі ва ўласным доме. Пахавалі сям’ю на Лычакаўскіх могілках.
Таксама сёньня ў Львове разьвіталіся яшчэ з двума загінулымі — Ірынай Дзямідавай і Юрыем Арабскім.
Каля пятай гадзіны раніцы 4 верасьня Расея нанесла камбінаваны ўдар па Львову ракетамі і бесьпілётнікамі «Шахэд». Загінулі сем чалавек, зь іх шэсьць — у доме, дзе жылі.
Мэдычная дапамога спатрэбілася 64 жыхарам, у тым ліку васьмярым дзецям.
Сёньня стан 10 пацярпелых застаецца цяжкім.
20 будынкаў у Львове знаходзяцца ў цяжкім стане ў выніку расейскіх абстрэлаў.