Высокі адсотак галасоў, набраных прапуцінскай і антыэўрапейскай партыяй AfD на рэгіянальных выбарах у нямецкіх землях Турынгія і Саксонія (а праз пару тыдняў на чарзе яшчэ адна ўходненямецкая зямля Брандэнбург, дзе вынік чакаецца такі ж) варта разглядаць менавіта ў гэтым кантэксьце.
Ці вытрымала Амэрыка прэзыдэнцтва папуліста Трампа? Вытрымала. Калі трэба, вытрымае і паўторнае.
Ці вытрымалі Італія і Нідэрлянды перамогу правых, якія кіруюць там у гэты самы момант («Нэафашысты! Спадкаемцы Мусаліні!» — памятаеце, як іх толькі ні называлі ў СМІ перад тым, як яны перамаглі?). Вытрымліваюць.
Палітычная эліта і эўрапейскія СМІ зь іх спэцыфічнай субкультурай у апошнія гады ссунулі паняцьце пра палітычны цэнтар улева, у той час як выбарнікі, наадварот, хочуць нецікавай кансэрватыўнай нармальнасьці, стабільнага разьвіцьця і рутыны. Кіроўныя нямецкія партыі адарваліся ад выбарнікаў, перагнулі палку з экалягічнай палітыкай, праваліліся з палітыкай міграцыйнай.
Рэчаіснасьць вяртае ўтапістаў на зямлю. Самая папулярная партыя на ўзроўні ўсёй Нямеччыны — вонкава нецікавыя ўзважаныя правацэнтрысцкія хрысьціянскія дэмакраты, чый рэйтынг зараз вышэйшы за сумарны рэйтынг усіх трох партый кіроўнай кааліцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ультраправыя здабылі першую перамогу на выбарах у Нямеччыне з часоў ІІ усясьветнай вайныПершая фармальная перамога AfD на рэгіянальных выбарах (праўда, ня факт, што яны змогуць увайсьці ва ўрад хоць недзе) з аднаго боку, можа паслужыць ацьверазеньню і сталеньню самой гэтай партыі, а таксама, хацелася б верыць, яе вяртаньню трохі назад у кірунку сваіх даўно забытых прагрэсіўных вытокаў. Можа, яна таксама паслужыць ацьверазеньню астатніх партый, даць ім нагоду пераасэнсаваць свае ўласныя прыярытэты.
Адзінае кепскае для нашага рэгіёну, што гэтыя выпрабаваньні дэмакратыя ў Нямеччыне праходзіць пасярод таго, як выпрабоўваецца імунітэт усяго міжнароднага парадку.
Усе гэтыя інстытуты і інструмэнты (ад ААН да Будапэшцкага мэмарандуму і Міжнароднага крымінальнага суду) былі створаныя менавіта на выпадак такой сытуацыі, як расейская ваенная агрэсія супраць Украіны. І ўсе гэтыя інстытуцыі, як мы назіраем, выпрабаваньня не вытрымліваюць. Як толькі што яскрава паказаў візыт Пуціна ў Манголію і адмова мангольскіх уладаў яго арыштаваць як злачынцу, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку.
Замінка ў падтрымцы Ўкраіны з боку Эўропы ці Нямеччыны, хоць пра гэта пакуль размовы не ідзе, каштавала б Украіне жыцьця людзей і свабоды. Але ў такі вось час мы жывём.
Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што значыць перамога ўльтраправых на выбарах ва ўсходніх землях Нямеччыны