З 2-га па 6 верасьня па ўсёй Беларусі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак») будуць судзіць як мінімум 33 чалавекі.
Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», усіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў пасьлявыбарных акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Паралельна працягваюцца затрыманьні.
Лідэрамі ў перасьледзе, паводле праваабаронцаў, застаюцца Менск і Берасьцейшчына. Так, 4 верасня ў судзе Берасьцейскага раёну будуць судзіць адразу 11 чалавек, а на наступны дзень у судзе Бярозаўскага раёну пачнецца працэс над чатырма мясцовымі жыхарамі.
Паводле інфармацыі «Вясны», агулам з 2020 году паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу асудзілі сама меней 2579 чалавек.