«Жанчынам падалося, што Лукашэнка, гэты „пакаці-гарошак“, будзе ім абаронцам», — Сьвятлана Курс

Аляксандар Лукашэнка вітае вяскоўцаў перад уваходам на выбарчы ўчастак у Шклове, 10 ліпеня 1994 году

У праекце «Сьведкі Лукашэнкі» пісьменьніца Сьвятлана Курс разважае пра тое, чаму, паводле сацыялёгіі, беларускія жанчыны на многіх выбарах падтрымлівалі Лукашэнку значна больш актыўна за мужчынаў.

— Лукашэнка шмат у чым падобны на такога беларускага мужыка, на ягоныя добрыя і кепскія бакі. Штосьці ў ім такое ёсьць, што нам усім зразумела. Мы можам з гэтага пасьмяяцца, але нейкі мемны вобраз, нейкі народны вобраз у ім ёсьць.

І потым, ён вельмі моцна прыслужыўся кабетам. Тыя старыя пакаленьні зьведалі пасьля вайны даволі вялікі дэфіцыт мужчынаў.

Да таго ж, пасьля вайны многія беларускі не зазналі «моцнага мужчыну», які б валок на сабе гаспадарку, ня піў і быў добрым абаронцам. Гэтыя жанчыны цягнулі на сабе ўсё і вельмі хацелі моцнай рукі і пляча. І ім падалося, што гэты «пакаці-гарошак» будзе ім такім абаронцам.

Цалкам інтэрвію з Сьвятланай Курс у праекце «Сьведкі Лукашэнкі» глядзіце тут:

«Сьведкі Лукашэнкі»

«Сьведкі Лукашэнкі» – сэрыя відэаінтэрвію зь людзьмі, якія паспрабуюць ацаніць тое, што і чаму адбылося ў Беларусі ў 1994 годзе і як зьмянілася беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў.

Сёлета спаўняецца 30 гадоў з моманту першых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Чаму тагачаснае беларускае грамадзтва выбрала Аляксандра Лукашэнку, ці магло ўсё скласьціся па-іншаму або менавіта такі вынік быў тады наканаваным? Які шлях прайшло беларускае грамадзтва за гэтыя 30 гадоў, ці вывучыла яно ўрокі гісторыі?

Гэтыя ды іншыя тэмы Віталь Цыганкоў абмяркоўвае з гасьцямі Свабоды ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Калі б я тады ведала, што нам давядзецца жыць у гэтым 30 гадоў, я б, напэўна, ня выжыла». Сьвятлана Курс пра выбары ў 1994-м«2020 год — гэта адкладзеная перамога», — Алесь Міхалевіч у праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«Галоўнай праблемай быў Кебіч», — Анатоль Лябедзька ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«У 1994-м ён — непазьбежны прэзыдэнт. Грамадзтва бегла ад адказнасьці», — Дзьмітры Шчыгельскі ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«Пакайцеся і ня лезьце ў лідэры», — Натальля Радзіна ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі» пра Паўла Латушку і Аляксандра Азарава«Я лічу, што Сямёна Домаша атруцілі», — Аляксандар Мілінкевіч ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»«У 2020 годзе людзі выйшлі не за лусту хлеба, яны выйшлі за годнасьць», — Аляксандар Мілінкевіч у праекце «Сьведкі Лукашэнкі»