Супрацоўнікі міліцыі Берасьцейскай вобласьці з дапамогай памежнай службы правялі затрыманьні паблізу пункту пропуску «Варшаўскі мост». Пра гэта БелТА паведамілі ў МУС Беларусі.
Паведамляецца, што штодня прадстаўнікі ГУБАЗіК і іншых падразьдзелаў МУС, а таксама падатковых органаў праводзяць рэйды, каб выявіць незаконны продаж месцаў у чэргах на ўезд у Польшчу, адзначылі сілавікі. Яны ўжо затрымалі больш за 10 чалавек, частку зь іх адправілі ў ІЧУ.
Акрамя таго, на гэтай тэрыторыі супрацоўнікі Дзяржаўнай аўтаінспэкцыі спыняюць «факты нецьвярозага і бяспраўнага кіраваньня» транспартам. Паведамляецца, што з пачатку лета да адказнасьці прыцягнулі больш за паўтары тысячы парушальнікаў, уключаючы кіроўцаў, раварыстаў і пешаходаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На мяжы Беларусі з Польшчай уезду чакаюць больш за 100 аўтобусаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За выходныя чарга фур у Беларусь вырасла на 300 аўтамабіляў