Пра гэта паведамляюць «Медиазона» і «Наша ніва».
Еўмянкову 48 гадоў. У 1998 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт. Праз год пайшоў працаваць у IT.
Спэцыялізуецца на інфармацыйнай бясьпецы, мае некалькі сэртыфікацыяў ад розных міжнародных кампаніяў. Дарос да пасады дырэктара ў інфармацыйнай бясьпецы ў кампаніі IS Soft — дачыннай кампаніі буйной амэрыканскай IT-кампаніі Coherent Solutions. Ён таксама кансультуе індывідуальна, дапамагае фірмам укараніць добрыя практыкі ў галіне бясьпекі і адпавядаць законам у галіне інфармацыйнай бясьпекі.
Жонка Аляксея таксама IT-спэцыялістка, працуе тэставальніцай. Разам яны гадуюць траіх дзяцей.
На відэа на канале, блізкім да сілавікоў, ён кажа, што ўдзельнічаў у пратэстах і мае заробак 16 тысяч рублёў. Таксама Аляксея ў відэа абвінавачваюць у «стварэньні экстрэмісцкага чату», але папраўдзе гэта чат жыльлёвага таварыства, дзе жыла іхная сям’я.
Губазікаўцы сьцьвярджаюць, што на Аляксея завялі крымінальную справу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 26 жніўня: затрымалі дальнабойніка і асуджанага на «хімію»ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сталі вядомыя імёны яшчэ трох палітвязьняў, якія выйшлі на волю па памілаваньні